ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт у бібліятэкі Магілёўскай вобласці
Беларускія народныя песні ў апрацоўцы сучасных кампазітараў прагучалі ў бібліятэцы

Семінар да Дня праваслаўнай кнігі

Семінар да Дня праваслаўнай кнігі
Іншыя навіны

21 сакавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся семінар “Вечнай сустрэчы нязгаснае святло: гэта кніга!”. Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання Дня праваслаўнай кнігі.

Арганізатарамі выступілі Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы і Лідская епархія Беларускага экзархата.

З 15 па 21 сакавіка на базе Лідскай раённай бібліятэкі працаваў выставачны праект “Вечных ісцін нязгаснае святло: гэта кніга!”. За гэты час выстаўку наведала больш за 200 чалавек.

У пачатку работы семінара прайшло ўрачыстае завяршэнне праекта. Іерэй Арцемій Папко і загадчыца філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 4” Валянціна Гольмант пазнаёмілі ўдзельнікаў семінара з рукапіснымі і старадрукаванымі кнігамі і факсімільнымі выданнямі, прадстаўленымі на выстаўцы.

Семінар працягнулі выступленні галоўнага бібліятэкара навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольгі Рынкевіч, выкладчыка Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдата багаслоўя пратадыякана Генадзя Малеева і загадчыка аддзела бібліятэказнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага Галіны Сцяпанавай.

Напрыканцы мерапрыемства перад удзельнікамі семінара з музычнымі нумарамі выступілі навучэнцы Лідскага каледжа.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам