26 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзіўся навучальны семінар па курсе "Аўтарскае права і сумежныя правы" для прадстаўнікоў бібліятэк Рэспублікі Беларусь.
Арганізатарамі навучання выступілі Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх бібліятэк і бібліятэк ВНУ краіны. Яны прайшлі навучанне па пытаннях нацыянальнай і міжнароднай сістэмы аўтарскага права, пазнаёміліся з практычнымі аспектамі рэалізацыі новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб аўтарскім праве і сумежных правах" у дзейнасці бібліятэк, міжнародным вопытам узаемадзеяння з аўтарамі.