ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Век паэта
Мы і мікробы

Семінар “Аўтарскае права і сумежныя правы”

Семінар “Аўтарскае права і сумежныя правы”
Іншыя навіны

13 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся чарговы навучальны семінар “Аўтарскае права і сумежныя правы” для прадстаўнікоў розных бібліятэк Рэспублікі Беларусь.


Ініцыятары семінара – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Савет бібліятэк Рэспублікі Беларусь па інфармацыйным узаемадзеянні, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

З дакладамі выступілі супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Падчас семінара былі раскрыты асноўныя палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах” ад 17 мая 2011 года. Асаблівую цікавасць удзельнікаў семінара выклікалі пытанні, якія датычацца абароны аўтарскага і сумежных праў, асноўных відаў дагавораў.

Па заканчэнні семінара яго ўдзельнікам былі выдадзены сертыфікаты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці аб праходжанні другога этапу навучання.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам