ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Акно ў мінулае: адкрыты доступ да электроннага інфармацыйнага рэсурсу “Станаўленне і развіццё бібліятэк Беларусі: архіўныя дакументы”
Тандэм натхнення

Сэлфі ў музеі кнігі

Сэлфі ў музеі кнігі
Іншыя навіны

У студзені ў розных краінах свету праходзіць акцыя “Сэлфі ў музеі” (Museum Selfie Day), мэта якой – прыцягнуць увагу да музеяў і іх экспанатаў. Менавіта таму кнігазнаўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі зрабілі сэлфі на фоне сваіх улюбёных кніжных помнікаў у музеі кнігі.

Сутнасць акцыі ў тым, каб прыхільнікі музеяў дзяліліся ў сацыяльных сетках аўтапартрэтамі на фоне музейных экспанатаў, перадаючы такім чынам свае пачуцці і папулярызуючы музейныя рарытэты. Сэлфі – гэта просты і эмацыйны спосаб засведчыць сваю прысутнасць у музейнай прасторы і падзяліцца ўражаннямі. Стваральнік такога аўтапартрэта, як быццам, кажа: глядзіце, я быў тут, бачыў усё на свае вочы і гэта вельмі цікава і захапляльна!

Selfi-muziej-knihi-1.JPG

Аляксандр Суша, намеснік генеральнага дырэктара НББ – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці:

“Я фатаграфуюся з факсіміле Жыровіцкага Евангелля, бо яго з’яўленне стала для мяне найвялікшай радасцю апошняга часу. Летась я штодня прачынаўся і клаўся спаць з думкамі пра гэту кнігу, якая працягвала дзівіць, задаваць усё новыя загадкі. І вось нарэшце выйшла цудоўнае факсімільнае выданне, а таксама падрыхтаваны прысвечаныя яму навуковыя даследаванні. Адзін з найпрыгажэйшых і найбольш загадкавых беларускіх рукапісаў стане нарэшце трошкі больш знаёмым і больш блізкім для беларусаў. Для мяне ён стаў вялікім скарбам і вялікім адкрыццём”.

Selfi-muziej-knihi-2.JPG

Наталля Гарковіч, загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, робіць сэлфі з кніжным помнікам 1618 года выдання:

«Собраніе вкратце словес от Божественного пісанія…» выдадзена іераманахам Домжыў-Лютковічам і іерадыяканам Сільвестрам ва Угарцах (сучасная Украіна) на старабеларускай мове (рускай мове Вялікага Княства Літоўскага). У гэтым невялікім зборніку ў 23 лісты змешчаны як перакладныя, так і арыгінальныя тэксты, напрыклад – вызнанне веры св. Афанасія Александрыйскага, тлумачэнне асноўных хрысціянскіх малітваў. У зборнік таксама ўвайшло, як пра тое сведчыць і назва, «Об’ясненіе ізложенія Нікейского і Константінопольского сімовлу двунадесяті артыкулов веры хрістіянское» аўтарства Стэфана Зізанія. Па сутнасці, гэта тлумачэнне сімвала веры на грунце ўсходнехрысціянскай традыцыі з элементамі канфесійнай палемікі. Гэты твор – першы праваслаўны катэхізічны тэкст (катэхізіс) на славянскай мове, першае выданне якога (Вільна, 1595) не захавалася”.

Selfi-muziej-knihi-3.JPG

Адна з улюбёных кніг Таццяны Карнілавай, загадчыцы сектара арганізацыі і навуковай апрацоўкі фондаў НДА кнігазнаўства, – Новы Запавет з Псалтыром (Куцейна, 1652):

“Кніга выдадзена ў друкарні Богаяўленскага манастыра на царкоўнаславянскай мове. Адметнасць выдання – тлумачэнні з ужываннем беларускіх слоў на палях (напрыклад, «мусит каждый», «покой вечный обецует», «потреба», «мовит», «шкодить может»). Варта адзначыць, што куцеінскія манахі рыхтавалі і выдавалі богаслужэбныя кнігі, жыційную і павучальную літаратуру, якая была надзвычай папулярнай і запатрабаванай. Выданне ўпрыгожана гравюрамі, застаўкамі, канцоўкамі і ініцыяламі”.

Selfi-muziej-knihi-4.JPG

Таццяна Сапега, загадчыца сектара навукова-праектнай работы НДА кнігазнаўства, сэлфіцца з кнігай XVІ ст., выдадзенай ў Антверпене ў друкарні знакамітага нідэрландскага друкара Крыстафа Плантэна:

Прыжыццёвае выданне вялікага друкара Плантэна, 500-годдзе якога адзначалася летась, – выдатны аб’ект для сэлфі. Кніга, безумоўна, прыцягвае ўвагу наведвальнікаў музея сваімі шыкоўнымі гравюрамі і характэрным для плантэнаўскіх выданняў прыгожым франтыспісам. На тытульным аркушы кнігі – пазнавальная друкарская марка «Залаты цыркуль» у выглядзе цыркуля з надпісам «Labore et constantia» («Праца і пастаянства»). Надпіс характарызуе асобу выдаўца, які некалькі разоў разараўся і зноў энергічна аднаўляў фірму, дасягаў поспехаў працавітасцю і ўпартасцю. Гэтая кніга – адна са старадрукаў цікавай калекцыі «Plantiniana» ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Selfi-muziej-knihi-5.JPG

Вольга Курыліна, загадчыца сектара захавання фондаў НДА кнігазнаўства, фатаграфуецца з фаліянтам, пра які распавядае:

«Альбом апісання цырымоній, якія праходзілі ў 1739 годзе ў горадзе Парыжы, з нагоды вяселля Луізы-Лізаветы французскай і Піліпа, прынца Іспаніі» (Парыж, 1740) з’яўляецца адметным помнікам кніжнай культуры Францыі XVIII ст. Гэта выданне спачатку здзіўляе сваім вялікім памерам, а затым захапляе працай лепшых мастакоў-гравёраў таго часу. У кнізе даецца падрабязнае апісанне цырымоніі шлюбу, а найбольшую цікавасць, вядома, выклікаюць цудоўныя гравюры. Сустрэча з гэтым музейным экспанатам нікога не пакіне абыякавым. На яго старонках можна «наведаць» Гатэль-дэ-Віль і залу ўрачыстасцей, а таксама акунуцца ў незвычайную атмасферу феерверкаў і вячэрняй ілюмінацыі горада”.

Selfi-muziej-knihi-6.JPG

Ксенія Суша, галоўны бібліёграф НДА кнігазнаўства, робіць сэлфі са сваім любімым музейным экспанатам – “Энцыклапедыяй, ці Тлумачальным слоўнікам навук, мастацтваў і рамёстваў”:

“Энцыклапедыя падрыхтавана пад ідэйным кіраўніцтвам Дэні Дзідро і Жана Лярона д’Аламбера і надрукавана ў Парыжы ў 1751–1780 гг. у 35 тамах. Гэты першы ў гісторыі нацыянальны энцыклапедычны праект стаў кніжным шэдэўрам эпохі Асветніцтва. Да яго стварэння былі прыцягнуты лепшыя французскія навукоўцы, пісьменнікі, інжынеры, грамадскія дзеячы свайго часу. «Энцыклапедыя» Дзідро і д’Аламбера атрымала вялікі рэзананс ва ўсім свеце і стала натхненнем і ўзорам для многіх нацыянальных універсальных энцыклапедый, у тым ліку і беларускіх, падрыхтаваных у XX–XXI стст.”.

Selfi-muziej-knihi-7.JPG

Таццяна Захарава, загадчыца сектара музейнай дзейнасці НДА кнігазнаўства, робіць сэлфі на выставе "З кніг Уладзіміра Караткевіча", прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка:

“Знешне не кідкае выданне твораў І.С. Тургенева  «Записки охотника» (Мінск, 1946) на выставе між тым з’яўляецца вельмі адметным экспанатам. Асаблівым яго робяць пазнакі на тытульным аркушы – экслібрыс-штамп і дароўны аўтограф. Кніжны знак з выявай зброі касінераў і надпісам уздоўж ляза раскрывае таямніцу: выданне належала Уладзіміру Караткевічу. Дарэчы, аўтарам малюнка экслібрыса з’яўляецца сам пісьменнік. Гэта кніга − навагодні падарунак выкладчыцы рускай мовы і літаратуры аршанскай школы Кацярыны Іванаўны Грыневіч, аб чым сведчыць аўтограф: «Вовочке, моему любимому ученику, на память от его учительницы Ек. Ив. Поздравляю с наступающим Новым 1948 годом! Е.И.». Настаўніца адыграла важную ролю ў лёсе юнага паэта-пачаткоўца, і менавіта ёй Караткевіч даверыўся і паказаў свае першыя вершы”.

Запрашаем карыстальнікаў бібліятэкі заходзіць у музей кнігі, рабіць сэлфі і выкладваць у сацыяльныя сеткі свае фотаздымкі музейных экспанатаў з хэштэгамі

#MuseumSelfie #МузейнаеСелфі #МузейКнігі #КніжныПомнік

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам