ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніжную спадчыну Францыска Скарыны прэзентавалі ў Брэсце
Дзіцячы пакой запрашае

Сектар рэдкай кнігі з’явіўся ў Брэсцкай абласной бібліятэцы

Сектар рэдкай кнігі з’явіўся ў Брэсцкай абласной бібліятэцы
Іншыя навіны

9 лістапада ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылося ўрачыстае адкрыццё сектара рэдкай кнігі.


У асобным памяшканні прадстаўлена калекцыя з больш за 1,2 тыс. кніг, брашур, газет, лістовак, выдадзеных з XVI ст. па 1941 год на беларускай, рускай, польскай, украінскай, французскай, нямецкай, лацінскай і англійскай мовах.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Пётр Казакевіч, консул-кіраўнік Консульства Украіны ў Брэсце Анатоль Дзідзенка, консул-саветнік Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Раман Папоў, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Алег Вялічка, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Таццяна Гагакава, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Аляксандр Вабішчэвіч, памочнік генеральнага дырэктара СП “Санта Брэмар” ТАА Вольга Матусевіч, краязнавец Валерый Мароз, а таксама кіраўнікі бібліятэк, музеяў і ўстаноў адукацыі Брэсцкай вобласці.

Спецыяльна да адкрыцця сектара СП “Санта Імпэкс” ТАА падаравала бібліятэцы фрагмент архіва 1675 г. манастыра Св. Тройцы ў в. Вольна Навагрудскага павета Вялікага Княства Літоўскага (цяпер – Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Дакументы, якія змяшчаюцца ў архіве, з’яўляюцца самымі раннімі ў свеце апісаннямі гісторыі Брэсцкай вобласці. Дадатковая каштоўнасць архіва – у наяўнасці на дакументах аўтографаў і пячатак высокапастаўленых гістарычных дзеячаў – мітрапалітаў Кіеўскіх, Галіцкіх і ўсяе Русі.

На выстаўцы “Кніжныя рарытэты Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага”, прымеркаванай да адкрыцця сектара, можна азнаёміцца з кнігамі, надрукаванымі ў Расіі і Заходняй Еўропе ў ХVII–ХVIII стст., выданнямі прыватных брэсцкіх друкарняў міжваеннага перыяду, рэдкімі экзэмплярамі перыядычным друку.

Да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі на выстаўцы “1917. Код рэвалюцыі” бібліятэка прадставіла поўныя зборы твораў класікаў марксізму-ленінізму, рэдкія выданні пачатку ХХ ст., а таксама арыгінал газеты “Искра” і арыгіналы лістовак часоў рэвалюцыі.

У гэты ж дзень у Брэсцкай абласной бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар установам культуры, навукі, адукацыі Брэсцкай вобласці шматтомнага факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раманам Матульскім.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам