ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі адкрывае вясновы сезон “Гадзіны музыкі” фартэпіянным канцэртам
У бібліятэцы адзначылі самае мужнае свята ў годзе

“Самы дужы” да Дня абаронцы Айчыны

“Самы дужы” да Дня абаронцы Айчыны
Іншыя навіны

22 лютага ў дзіцячым пакоі прайшло мерапрыемства “Самы дужы”, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны.

Вясёлы дух спаборніцтва далучыў дзяцей да святочнай атмасферы. Спаборнічаючы ў рухавых гульнях і конкурсах, яны здолелі праявіць неверагодны спрыт, хуткасць і знаходлівасць.

dk_samyy_silnyy_3.jpg

Разгадваючы загадкі, адказваючы на ​​пытанні віктарыны і выразна чытаючы вершы, юныя ўдзельнікі даведаліся шмат цікавага пра прафесію ваеннага.

Вельмі займальным стала стварэнне незвычайнага вырабу: з кардону і каляровай паперы атрымалася арыгінальная медаль на стужачцы.

dk_samyy_silnyy_1.jpg

Удзел у мерапрыемстве натхніў хлопчыкаў на новыя ідэі: як дружна і весела прабавіць час у святочны дзень разам з сябрамі і роднымі.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Дзяцей запрашае дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам