ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Урачыстае ўручэнне дыпломаў
"Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны"

Рытуал уручэння лейтэнанцкіх пагонаў

Рытуал уручэння лейтэнанцкіх пагонаў
Іншыя навіны

27 ліпеня на плошчы каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся рытуал уручэння лейтэнанцкіх пагонаў выпускнікам пагранічнага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і цырымонія прыняцця кодэкса гонару афіцэра органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.


Больш за 100 маладых афіцэраў пагранічнага і іншых факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь атрымалі пагоны і юбілейныя медалі “90 год на варце граніцы” з рук старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёра Ігара Анатольевіча Рачкоўскага.

Выпускнікі, якія скончылі акадэмію выдатна, а таксама тыя, хто дасягнуў высокіх вынікаў у ваенна-навуковай працы, грамадскім жыцці факультэта і спорце, былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і нагруднымі знакамі “Выдатнік пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь”.

З нагоды прысваення выпускнікам першага афіцэрскага звання “лейтэнант” адбыўся малебен, які адслужыў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі Філарэт.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі камандавання пагранічнага факультэта, ветэраны органаў пагранічнай службы, міністр культуры Рэспублікі Беларусь П.П. Латушка, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі і інш.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам