ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дыплом удзельніка выстаўкі "ТІБО-2008"
Міжбібліятэчны абанемент, дастаўка дакументаў і ўзаемавыкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў

Рытмы космасу і лёс

Рытмы космасу і лёс
Іншыя навіны

30 красавіка 2008 гада а 17-ай гадзіне ў зале нотных і аўдыёдакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках праекта «Кропка Адліку» пройдзе інфармацыйна-пазнавальная праграма «Рытмы космасу і лёс».



Акадэмік У. І. Вярнадскі  неаднаразова падкрэсліваў, што чалавек непадзельны з прыродай і з'яўляецца яе прадуктам, звяном эвалюцыі Сусвету на пэўным этапе яе развіцця. Чалавек заўсёды адчуваў, што яго пачуцця, думкі і ўчынкі змяняюцца ў розныя дні. Заўважана, што ў адзін дзень чалавек сабраны, усе пытанні вырашаюцца лёгка, і, наадварот, у асобныя дні сітуацыя сыходзіць з-пад кантролю, мы памыляемся нават не ў экстрэмальных сітуацыях. Чаму так адбываецца - растлумачыць вядучая праграмы, астрапсіхолаг Святлана Качура. Яна таксама раскажа аб наступных пытаннях:
 
  • якія спосабы вызначэння біярытмаў чалавека існуюць;
  • як навучыцца прыслухоўвацца да сябе і суадносіць гэта з пэўнай жыццёвай сітуацыяй;
  • як пераадольваць найбольш  цяжкія перыяды свайго жыцця.
Праграма прызначана  для чытачоў і супрацоўнікаў НББ.
 
Тэлефоны  266-37-37 (МТС 7-725-752, Vel. 345-09-52)
 
Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам