ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Уся справа ва... усмешцы
«А старасці няма! Ты ёй не вер...»

Рыхтуецца да выхаду ў свет 15-ты выпуск навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”

Рыхтуецца да выхаду ў свет 15-ты выпуск навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае да супрацоўніцтва спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантаў, кіраўнікоў органаў кіравання культуры.

Зборнік артыкулаў з’яўляецца навуковым выданнем, якое рэцэнзуецца і ўключана ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных, гістарычных навуках і культуралогіі.

“Бібліятэчны веснік” прыцягвае ўвагу да пытанняў захавання і вывучэння сусветнай культурнай спадчыны, праблем функцыянавання бібліятэк на сучасным гістарычным этапе, пошуку перспектыўных шляхоў развіцця, пашырэння міжкультурнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж установамі культуры, адукацыі, навукі.

У зборніку будуць разгледжаны праблемы заканадаўчай, нарматыўнай і рэгламентуючай базы бібліятэчнай практыкі; фарміравання інфармацыйных рэсурсаў і асаблівасцей захавання фондаў; арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў; правядзення і каардынацыі навуковых даследаванняў; прымянення сучасных тэхналогій у стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў Беларусі і інш.

На старонках навуковага выдання будуць прадстаўлены матэрыялы беларускіх і замежных аўтараў, карысныя спецыялістам у галіне бібліятэчнай справы, інфармацыйных тэхналогій, гісторыі, культуралогіі.

З патрабаваннямі да тэрмінаў падачы матэрыялаў і афармлення артыкулаў можна азнаёміцца ў Палажэнні аб навукова-практычным зборніку “Бібліятэчны веснік”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам