ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Хацелася б, каб кніга засталася з намі назаўжды”
Культурны брэнд

Рыхтуецца да выхаду 11-ты выпуск навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”

Рыхтуецца да выхаду 11-ты выпуск навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе да выхаду ў свет 11-ты выпуск штогадовага навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”. Запрашаем да супрацоўніцтва спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантаў, кіраўнікоў органаў кіравання культуры.

Да публікацыі ў зборніку прымаюцца артыкулы, прысвечаныя пытанням фарміравання бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, гісторыі і перспектывам развіцця бібліятэк, якія маюць навуковы характар і адрозніваюцца навізной прадстаўленых у іх навуковых вынікаў. У выданні будуць разгледжаны праблемы заканадаўчай і нарматыўна-рэгламентуючай базы бібліятэчнай практыкі, фарміравання інфармацыйных рэсурсаў і асаблівасцей захавання фондаў, арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў, ужывання сучасных тэхналогій у стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, распрацоўкі комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм, арганізацыі, правядзення і каардынацыі навуковых даследаванняў, прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў Беларусі і інш.

Заяўку на ўдзел у зборніку і рукапіс артыкула неабходна да 1 мая 2019 г. выслаць на адрас рэдакцыі (e-mail: kiryukhina@nlb.by; m_pshibytko@nlb.by).

Заяўка павінна ўключаць звесткі пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада, вучоная ступень і званне, кантактны тэлефон, e-mail, назва артыкула.

Аб’ём артыкула – да 6-ці поўных старонак фармату А4, надрукаваных праз 1 інтэрвал, шрыфт Times New Roman, кегль 14 пт. Рабочыя мовы – беларуская, руская. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТ 7.1-2003 “Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне”, размяшчаецца ў канцы тэксту, спасылкі нумаруюцца паводле парадку цытавання ў тэксце, парадкавыя нумары спасылак паказваюцца ўнутры квадратных дужак (напрыклад: [1, с. 23], [2]). Да артыкула прыкладаецца анатацыя на англійскай і рускай мовах аб’ёмам 100–150 слоў. Ілюстрацыі падаюцца ў рэдакцыю ў электронным выглядзе ў файлах фарматаў tiff, jpeg, gif, bmp, png з разрашэннем 300 dpi.

Рэдакцыйны савет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для апублікавання. Пры неабходнасці артыкул можа быць вернуты аўтарам на дапрацоўку, датай паступлення артыкула ў рэдкалегію лічыцца дзень атрымання яго канчатковага варыянта.

Тэлефоны для даведак:
(8 017) 266 37 75 (Кірухіна Людміла Генадзьеўна, галоўны рэдактар рэдакцыі перыядычных выданняў і выданняў з працягам);
(8 017) 266 37 70 (Пшыбытка Марына Георгіеўна, загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства).

Палажэнне аб навукова-практычным зборніку “Бібліятэчны веснік”

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам