ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар у Брэсце “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню”
Пераможца прэміі “Дэбют” распавяла пра каханне, любімыя кнігі і пра тое, як патраціць $ 2 тысячы прызавых

Рыхтуецца да выдання 22-гі выпуск зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”

Рыхтуецца да выдання 22-гі выпуск зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі штогод выпускае зборнік навуковых артыкулаў з працягам “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. У 2019 г. плануецца выданне 22-га выпуску зборніка.

2019 год адметны дзвюма юбілейнымі датамі, якія маюць вялікае значэнне для беларускай кнігазнаўчай супольнасці. Гэта 40-годдзе навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (да 2005 г. – аддзел рукапісаў, старадрукаў і рэдкай кнігі) і 70-годдзе з дня нараджэння Таццяны Іванаўны Рошчынай, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, выдатнай даследчыцы беларускай кніжнасці. Т. Рошчына на працягу 20 гадоў узначальвала працу з рукапіснай, старадрукаванай і рэдкай кнігай у галоўнай бібліятэцы краіны і стала стваральнікам, першым складальнікам і навуковым рэдактарам выдання “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдкалегія зборніка далучаецца да святкавання гэтых значных юбілейных дат і з задавальненнем прыме да публікацыі ў бягучым выпуску прысвечаныя ім матэрыялы.

Зборнік “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі” – шматпрофільнае рэцэнзаванае навуковае выданне. Ён уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных навуках (бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве), гістарычных навуках (дакументалістыцы, дакументазнаўстве, архівазнаўстве, гістарыяграфіі, крыніцазнаўстве і метадах гістарычных даследаванняў) і культуралогіі.

Тэматычны ахоп зборніка ўключае праблемы вывучэння, захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыю рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы.

Да публікацыі ў зборніку прымаюцца артыкулы, прысвечаныя дакументальным помнікам і гісторыі кніжнай культуры Беларусі, якія маюць навуковы характар і вызначаюцца навізной прадстаўленых вынікаў. Рэдакцыя пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для апублікавання. Парадак публікацыі ў зборніку прадугледжвае абавязковае рэцэнзаванне спецыялістамі з вучонай ступенню кандыдата ці доктара навук, якія прызначаюцца рэдкалегіяй.

Заяўкі на ўдзел і рукапісы артыкулаў прымаюцца рэдакцыяй да 31 мая 2019 г. у электронным выглядзе на адрас электроннай пошты sapega@nlb.by і susha.ksenia@yandex.by. Патрабаванні да артыкулаў змешчаны на інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Адрас рэдакцыі:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
220114, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116.

Тэлефоны:
(8 017) 293 27 82 (Сапега Таццяна Андрэеўна, загадчык сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства);
(8 017) 293 27 83 (Суша Ксенія Віктараўна, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства).

Е-mail:
sapega@nlb.by
susha.ksenia@yandex.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам