ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Уручэнне дзяржаўных узнагарод
Выстаўка “Дарогамі Тараса Шаўчэнкі”

Румянцаўскія чытанні – 2009

Румянцаўскія чытанні – 2009
Іншыя навіны

21–23 красавіка 2009 года дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі прыняў удзел у штогадовай міжнароднай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2009”.


Канферэнцыя на тэму “Гісторыка-культурныя традыцыі і інавацыйныя пераўтварэнні Расіі. Асветніцкая адказнасць бібліятэк” прайшла ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы (РДБ). У рамках мерапрыемства на плянарным пасяджэнні быў абмеркаваны шэраг актуальных праблем дзейнасці бібліятэк.

Удзельнікам канферэнцыі быў прадстаўлены праект “Ламаносаўская бібліятэка”, вынікам якога стала публікацыя 38 кніг (працы М.В. Ламаносава, выданні пра яго і пра “ламаносаўскую зямлю”). Плануецца, што частка тыражу будзе накіравана ў найбуйнейшыя бібліятэкі краін СНД.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі выступіў з дакладам, прысвечаным гісторыі знакамітых бібліятэк Беларусі XI–XIX стст., і прадставіў электронную прэзентацыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У час сустрэчы з дырэкцыяй РДБ было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У ходзе канферэнцыі таксама адбылося пасяджэнне прэзідыума Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі (БАЕ) з удзелам прэзідэнта БАЕ, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскага; віцэ-прэзідэнта БАЕ, генеральнага дырэктара РДБ В.В. Фёдарава; віцэ-прэзідэнта БАЕ, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Кыргызскай Рэспублікі Ж.К. Бакашовай; генеральнага дырэктара Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкі Украіны Т.І. Велікжанінай і загадчыка аддзела міжбібліятэчнага ўзаемадзеяння з бібліятэкамі Расіі і краін СНД Г.А. Райковай (РДБ). Разгледжаны арганізацыйныя пытанні, выдавецкая дзейнасць, міждзяржаўныя праекты і інш.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам