ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Урачыстае адкрыццё Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Нацыянальная бібліятэка адзначае Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права

Рукапісы твораў Эдуарда Зарыцкага – у фондах НББ

Рукапісы твораў Эдуарда Зарыцкага – у фондах НББ
Іншыя навіны

Сёлета споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння выбітнага беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі, кавалера ордэна Францыска Скарыны Эдуарда Барысавіча Зарыцкага. Сапраўдным падарункам для сусветнай музычнай супольнасці стала акцыя перадачы ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рукапіснай спадчыны аўтара.

Мерапрыемства адбылося 21 красавіка і было прымеркавана да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права.

Маёмасныя правы на выкарыстанне нотных рукапісаў Э. Зарыцкага ў інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі перадала дачка кампазітара Ліна Эдуардаўна Літц.

Усе прысутныя ўшанавалі памяць Эдуарда Барысавіча, аўтара музыкі больш чым да 600 песень, якія выконвалі і выконваюць вядомыя спевакі беларускай і расійскай эстрады. Кампазітар таксама пісаў музыку да спектакляў, кінафільмаў і мюзіклаў, стварыў цыклы твораў на вершы Адама Міцкевіча, Якуба Коласа і Уладзіміра Караткевіча. Ён з’яўляецца аўтарам сімфоній, сюіт, канцэртаў для габоя і валторны. Песня “Так пришла к нам победа” штогод гучыць над плошчай Перамогі ў Мінску 9 мая.

01_zarycki.jpg

Песняй “Нас яднае хор” адкрыў мерапрыемства ўзорны хор старшых класаў “Децима” пад кіраўніцтвам Аляксея Клімовіча Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 імя Я.А. Глебава.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў акцыі звярнуўся генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

03_zarycki.jpg

Цёплымі ўспамінамі пра сяброўства і супрацоўніцтва з кампазітарам падзяліліся заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Правалінскі, член Беларускага саюза кампазітараў Вольга Брылон, мастацкі кіраўнік творчай майстэрні эстраднага мастацтва “Хвілінка” Таццяна Панова, дырэктар міжнароднага грамадскага маладзёжнага харавога аб’яднання “Камертон” Уладзімір Лой, музычны тэлежурналіст, радыё- і тэлерэдактар Людміла Палкоўнікава.

05_zarycki.jpg

На мерапрыемстве прагучалі песні “Плылі гусанькі” ў выкананні Кацярыны Шумскай, “Ехал князь” у выкананні Лізы Яроцкай. Музыку да гэтых твораў напісаў Эдуард Зарыцкі.

У рамках акцыі госці змаглі азнаёміцца з выставай, на якой былі прадстаўлены матэрыялы пра яго жыццё і творчасць.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выказвае ўдзячнасць Ліне Эдуардаўне за каштоўны падарунак для чытачоў бібліятэкі, Яўгену Рыгоравічу Фамбараву за значную дапамогу ў арганізацыі перамоў з дачкой Эдуарда Барысавіча, а таксама ўсім, хто ўзяў удзел у мерапрыемстве, хто цэніць і памятае творчасць вядомага беларускага кампазітара.

Матэрыял пададзены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам