ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Купідон чакае пераможцаў
Акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі”

Рукапісы – першасная крыніца вывучэння нацыянальнай спадчыны

Рукапісы – першасная крыніца вывучэння нацыянальнай спадчыны
Іншыя навіны

13–14 сакавіка ў г. Ашхабадзе (Туркменістан) прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя "Рукапісы – першасная крыніца вывучэння нацыянальнай спадчыны", у якой бралі ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Сярод удзельнікаў мерапрыемства, арганізаванага Нацыянальным інстытутам рукапісаў імя Туркменбашы Акадэміі навук Туркменістана пад патранажам прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава, акрамя супрацоўнікаў навуковых і адукацыйных устаноў Туркменістана, прысутнічалі каля 60 прадстаўнікоў з 30 краін Азіі, Блізкага Усходу і Еўропы.

У рабоце канферэнцыі ўзялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі, які выступіў з дакладам "Летапісы як першакрыніца па гісторыі Беларусі", і галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Т.В. Карнілава – з дакладам "Усходнія рукапісы ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (к стварэнню каталога рукапісаў)".

Работа канферэнцыі была арганізавана ў рамках 2-х пленарных пасяджэнняў і 5-ці секцый:

  • "Вывучэнне рукапісаў у эпоху росквіту моцнай дзяржавы і магчымасці развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў дадзеным кірунку",
  • "Рукапіс – надзейная крыніца вывучэння мовы, літаратуры і нацыянальнай спадчыны",
  • "Таямнічыя старонкі гісторыі і тэксты рукапісаў",
  • "Сучасныя магчымасці і інавацыйны вопыт па захаванні рукапісаў",
  • "Рукапісы: асноўныя пытанні каталагізацыі і навуковай анатацыі".

Удзельнікамі канферэнцыі была выказана прапанова аб стварэнні на базе Нацыянальнага інстытута рукапісаў імя Туркменбашы каардынацыйнага цэнтра па выяўленні, зборы, апісанні і вывучэнні рукапісных матэрыялаў, стварэнні зводнага каталога і паўнатэкставай базы даных усходніх рукапісаў.

Паколькі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваецца 31 усходні рукапіс і ўсе рукапісы ўжо апрацаваны, апісаны і падрыхтаваны для выдання ў выглядзе друкаванага каталога, то з беларускага боку была выказаная гатоўнасць прыняць удзел у дадзеным праекце. Нацыянальная бібліятэка Беларусі гатова падаць Нацыянальнаму інстытуту рукапісаў імя Туркменбашы ўсе неабходныя матэрыялы для стварэння зводнай базы даных усходніх рукапісаў і сумеснай падрыхтоўкі друкаванага каталога.

У рамках канферэнцыі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі наведаў Нацыянальную бібліятэку Туркменістана імя Сапармурата Туркменбашы і правёў перамовы з дырэктарам бібліятэкі Г.Д. Мухаметкуліевай. Пад час сустрэчы была праяўлена велізарная зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, асабліва ў галіне кнігаабмену.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам