ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Круглы стол у рамках Года малой радзімы
Семінары па выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў ВЧЗ

Розныя культуры – агульныя каштоўнасці: падведзены вынікі фотаконкурсу “Беларусь і Кітай маімі вачыма”

Розныя культуры – агульныя каштоўнасці: падведзены вынікі фотаконкурсу “Беларусь і Кітай маімі вачыма”
Іншыя навіны

12 красавіка ў бібліятэцы прайшло падвядзенне вынікаў і цырымонія ўзнагароджання фіналістаў фотаконкурсу “Беларусь і Кітай маімі вачыма”.

Мірскі замак – Вялікая Кітайская сцяна, заснежаны лес – квітнеючыя сады сакуры, два маленькія хлопчыкі, кітаец і беларус, усміхаюцца і гуляюць разам... Дзіўныя здымкі ўдзельнікаў фотаконкурсу адлюстроўваюць каларыт і непаўторнасць дзвюх далёкіх краін – Беларусі і Кітая. У кожнай – свая багатая культура і нацыянальныя традыцыі, аднак ёсць рэчы, якія моцна звязваюць і аб’ядноўваюць два народы – агульныя каштоўнасці і прыгажосць чалавечых адносін.

У фотаконкурсе “Беларусь і Кітай маімі вачыма” прынялі ўдзел 140 чалавек, кожны з якіх падчас урачыстай цырымоніі быў адзначаны сертыфікатам удзельніка.

Фіналісты вызначаны ў пяці намінацыях. Трэцяе, другое і першае месцы адпаведна занялі: у намінацыі “Дух дружбы і супрацоўніцтва” – Аляксандр Горбаш, Гань Чаавэй і Аляксандра Міхайлава, “Чалавек. Сям’я. Грамадства” – Чжэн Мінхуэй, Аксана Шчэрба, Таццяна Івашка, “Культура і традыцыі” – Аляксей Дворак, Лі Ісянь і Максім Арцішэўскі, “Архітэктура. Славутасці” – Максім Сакалоў, Сунь Ваньцін, Святлана Кукса, “Прырода” – Дзмітрый Сайкоўскі, Лю Лу і Ван Шывэй.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел першы сакратар па справах адукацыі Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лі Вэньхуа, прарэктар па вучэбнай рабоце БНТУ Юрый Нікалайчык, дырэктар Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ з кітайскага боку Лю Юйін, дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армен Сардараў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

“Вар’ят”-перакладчык

22 Ліп 2018

Цяжка знайсці чалавека, які ні разу не чуў пра выдатнага французскага філосафа-асветніка XVIII стагоддзя Вальтэра. Таксама шмат хто ведае, што сапраўднае імя філосафа было Франсуа-Мары-Аруэ. Але малавядомы той факт, што ў яго было больш за 160 псеўданімаў!

Навіны бібліятэк

Востры тэмперамент Бярозкіна

21 Ліп 2018

Рыгор Бярозкін, якому ў гэтым месяцы споўнілася б сто гадоў, захапляўся паэзіяй Уладзіміра Маякоўскага. Яго з’едліва-змястоўнай рэзкасцю, адсутнасцю ўнутранага і вонкавага спакою, балансаваннем на мяжы кепскага густу і дзівоснай метафарыстыкі, нечакана вострым адчуваннем таго, што перад табой не верш, а... баксёрскі двубой, калі словы, вобразы, гукі, сказы б’юць па слыху і гусце чытача, як удары на рынгу.

Навіны бібліятэк

Рэйтынгі ад “Белкнігі”: творы на беларускай мове

19 Ліп 2018

У краіне працуе больш за 100 кнігарняў у сістэме дзяржаўнага кнігагандлю – крамы “Белкнігі”. Па кварталах і паўгоддзях распаўсюджвальнікі кніжнай прадукцыі вядуць рэйтынгі продажу: літаратуры замежнай і беларускай вытворчасці; літаратуры вытворчасці Рэспублікі Беларусь, якая прадаецца ў “Белкнізе”; літаратуры на беларускай мове.

Навіны бібліятэк

Ад Грушаўкі да Эйфелевай вежы: падарожжа па кнізе Таццяны Мушынскай

19 Ліп 2018

Працоўнае месца пісьменніка – стол з камп’ютарам. Менавіта такі вобраз паўстае ва ўяўленні большасці сучасных людзей. Ці ўсе пры гэтым разумеюць, што сюжэт ствараецца не падчас «прабежак» пальцаў па клавіятуры. Ён можа спець гадамі, нават дзесяцігоддзямі, складацца з дробных аскепачкаў жыццёвага досведу, успамінаў дзяцінства, пачуццяў, эмоцый, уражанняў… Часам з усяго гэтага вырастае квяцістае дрэва рамана ці аповесці. Часам кожны сюжэт прарастае асобнай раслінай, і пісьменнік апынаецца ў вялікім «садзе сваіх успамінаў». Як, напрыклад, Таццяна Мушынская.

Навіны бібліятэк

Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

22 Ліп 2018

14–19 жніўня ў Бычках – на радзіме Васіля Быкава – пройдзе моладзевы летнік “Брэнд беларускай культуры”, на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.

Навіны бібліятэк