ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Крытыка? Ёсць!
Рыхтуецца даведнік найменняў дзяржаў і тэрыторый свету

Roots and Treetops / Карані і вершаліны

Іншыя навіны

З 1 па 27 ліпеня ў Кракаве (Польшча) для маладых грамадзян Беларусі адбыліся моўныя курсы ў рамках міжнароднага адукацыйнага праекта “Roots and Treetops / Карані і вершаліны”.


Арганізатарамі праекта выступілі Інстытут імя Гётэ ў Мінску і Брытанскі савет (British Council).

120 маладых людзей з Беларусі прайшлі суперінтэнсіўныя курсы англійскай мовы ў г. Кракаве, на якіх працавалі высокакваліфікаваныя выкладчыкі па сучасных камунікатыўных методыках, што дазволіла хутка і якасна павысіць узровень ведання мовы.

Нацыянальную бібліятэку Беларусі ў дадзеным праекце прадстаўлялі загадчык аддзела камплектавання электронных інфармацыйных рэсурсаў Лапо В.П. і вядучы метадыст НДА кнігазнаўства Паланейчык К.В.

У рамках праекта ўдзельнікі таксама сустрэліся з прадстаўнікамі арганізацый Еўрапейскага саюза, якія расказалі пра яго структуру, дзейнасць інстытутаў, падзяліліся інфармацыяй пра міжнародныя культурныя праекты.

Навіны

Восеньскі каляндар “Гадзіны музыкі”

22 Ліс 2019

21 лістапада навуковы супрацоўнік цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, этнамузыкалогіі Таццяна Леанідаўна Канстанцінава ў рамках “Гадзіны музыкі” выступіла з прэзентацыяй на тэму “Каляндарныя абрады і песні беларусаў у восеньскi перыяд”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зацверджаны вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

22 Ліс 2019

15 лістапада Распараджэннем Беларускай Праваслаўнай Царквы зацверджаны вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кампетэнтна і падрабязна

21 Ліс 2019

20 лістапада Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Звароты грамадзян: з практыкі грамадзянска-прававога кансультавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальны ваяж па тэатрах нашай краіны – з вэб-сайтам “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

20 Ліс 2019

Запрашаем наведаць тэатральную старонку навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”. Тут вы знойдзеце інфармацыю аб музычных, драматычных, лялечных і іншых тэатрах Рэспублікі Беларусь, якія ставяць спектаклі для гледачоў розных узростаў: ад 3-х да 103-х гадоў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111