ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя кнігі "Адвечныя скарбы Радзімы"
Семінар і культурна-асветніцкая акцыя

RFID тэхналогіі ў бібліятэках

RFID тэхналогіі ў бібліятэках
Іншыя навіны

24 сакавіка ў прэс-цэнтры Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся практыка-арыентаваны семінар “RFID тэхналогіі ў бібліятэках”.


Арганізатарамі семінара выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, кампанія Bibliotheca RFID Library Systems AG (Роткройц, Швейцарыя) і кампанія ТАА “Тэхаўтаматызацыя” (рэгіянальны партнёр кампаніі Bibliotheca г. Мінск, Беларусь).

На мерапрыемстве прысутнічала каля 90 спецыялістаў рэспубліканскіх, абласных і бібліятэк ВНУ Беларусі.

Фармат мерапрыемства дазволіў удзельнікам семінара пазнаёміцца з тэарэтычнымі аспектамі ўжывання RFID-тэхналогій у бібліятэках, дзеючымі міжнароднымі стандартамі і падыходамі да паэтапнага комплекснага ўкаранення RFID-тэхналогій у бібліятэках.

На стэндзе з RFID-абсталяваннем спецыялісты бібліятэк азнаёміліся з сучасным тэхнічным і праграмным забеспячэннем для аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў.

Прэзентацыя “Комплексныя рашэнні па аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў на аснове тэхналогіі радыёчастотнай ідэнтыфікацыі ад кампаніі Bibliotheca”

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам