ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Як “Дзеці Аліндаркі” загаварылі па-французску
Палкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі: да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы па мастацтве

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы па мастацтве
Іншыя навіны

22 лістапада ў бібліятэцы ў рамках мерапрыемстваў віртуальнай чытальнай залы прайшоў семінар “Сусветнае мастацтва ў лічбе: электронныя рэсурсы для сучасных бібліятэк, музеяў і ўстаноў адукацыі”.

У семінары прынялі ўдзел больш за 70 чалавек – спецыялісты і карыстальнікі бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў, навуковыя супрацоўнікі музеяў, выкладчыкі вышэйшых, сярэдніх і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Адкрыла мерапрыемства Таццяна Кузьмініч, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах.

Алег Маладзецкі, намеснік генеральнага дырэктара выдавецтва “Дырэкт-Медыя”, прадставіў развіццё асноўнага блока рэсурсаў электронна-бібліятэчнай сістэмы “Універсітэцкая бібліятэка анлайн” і прэзентаваў праект “Арт-Партал. Сусветная мастацкая культура”. Гэта якасны ілюстрацыйна-адукацыйны рэсурс, які прадстаўляе ў карыстанне больш за 70 000 рэпрадукцый мастацкіх твораў высокай якасці, інфармацыю пра больш чым 6 500 мастакоў і майстроў мастацтва, мастацтвазнаўчыя калекцыі музеяў свету, звесткі аб стылях і эпохах ў сусветным мастацтве. Алег Маладзецкі пазнаёміў удзельнікаў з кантэнтам рэсурсу, яго функцыянальнымі магчымасцямі і сэрвісамі, перспектывамі яго развіцця, таксама, распавёў пра магчымасць падключэння тэставага доступу і асаблівасці падпіскі на рэсурс у 2019 годзе з дапамогай віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі былі перададзены кнігі па мастацтве выдавецтва “Дырэкт-Медыя”.

Прэзентацыя Алега Маладзецкага

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам