ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чарнобыльскую трагедыю вачамі пісьменнікаў і фатографаў можна ўбачыць на выставе ў Мінску
Да 80-гадовага юбілею ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, бібліятэкара па прызванні Ларысы Іванаўны Прадко

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ і аддаленае абслугоўванне чытачоў бібліятэк Магілёўскай вобласці

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ і аддаленае абслугоўванне чытачоў бібліятэк Магілёўскай вобласці
Іншыя навіны

27 красавіка прайшоў анлайн-семінар для публічных бібліятэк нашай краіны. Гэта першая прафесійная сустрэча ў анлайн-фармаце ў шэрагу мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), прысвечаных навуковым і адукацыйным рэсурсам у лічбавым асяроддзі.

Сустрэча адбылася з бібліятэкарамі і чытачамі з Магілёўскай вобласці.

Супрацоўнікі аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ прадставілі шырокія магчымасці выкарыстання электронных рэсурсаў сусветных выдавецтваў і агрэгатараў для задавальнення інфармацыйных патрэб жыхароў рэгіёнаў у адукацыйных і спецыялізаваных выданнях, мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, прафесійнай перыёдыцы. Асаблівая ўвага надавалася перавагам аддаленага абслугоўвання электроннымі рэсурсамі пры арганізацыі дыстанцыйнай адукацыі.

Гэта асабліва актуальна і запатрабавана ў перыяд пандэміі, калі сталі бачнымі геаграфічныя межы, якія ў апошнія гады паспелі размыцца. Адкрыццём стала тое, што адлегласць не перашкадже абменьвацца вопытам, супрацоўнічаць і дзяліцца інфармацыяй.

Віртуальная чытальная зала НББ адкрыта для супрацоўніцтва з усімі бібліятэкамі і інфармацыйнымі цэнтрамі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання рабоце з імі.

Запрашаем да партнёрства!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам