ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Абвешчаны доўгі спіс прэміі Наталлі Арсенневай
Паўлюк Трус: паэт крыштальнай чысціні

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ для даследчыкаў-стажораў з Рэспублікі Узбекістан

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ для даследчыкаў-стажораў з Рэспублікі Узбекістан
Іншыя навіны

9 жніўня ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце адбылася прэзентацыя рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) для даследчыкаў-стажораў з Рэспублікі Узбекістан.

Загадчык сектара інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці НББ Вячаслаў Брычкоўскі пазнаёміў прысутных з функцыянальнымі магчымасцямі сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”, які ўяўляе сабой навігатар па самых аўтарытэтных беларускіх электронных інфармацыйных рэсурсах, што аб’ектыўна адлюстроўваюць жыццё нашай краіны.

Даследчыкам была прадстаўлена інфармацыя аб электронных рэсурсах вядучых выдавецтваў, да якіх арганізаваны доступ праз віртуальную чытальную залу НББ.

Пасля прэзентацыі адбыўся абмен думкамі аб перспектывах развіцця супрацоўніцтва па папулярызацыі сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” ў Рэспубліцы Узбекістан.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам