ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на агульным сходзе членаў БАЕ
Сустракаем 2019 год

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы для падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы для падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў
Іншыя навіны

5 снежня ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбыўся семінар па выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы. Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і кампаніяй Clarivate Analytics.

Прафесарам, выкладчыкам, слухачам, студэнтам і супрацоўнікам акадэміі былі прэзентаваны электронныя рэсурсы для прагназавання і планавання навуковых даследаванняў у сферы кіравання. Загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марына Рудакоўская расказала ўдзельнікам пра магчымасці, якія прапануе віртуальная чытальная зала ў інфармацыйным забеспячэнні кіраўнічай дзейнасці.

Падчас семінара Ірына Ціханкова, спецыяліст па навучанні кампаніі Clarivate Analytics, пазнаёміла ўдзельнікаў з інфармацыйнымі рэсурсамі і пошукавымі магчымасцямі платформы Web of Science. Акрамя таго, яна расказала пра асноўныя навукаметрычныя паказчыкі і асаблівасці іх карэктнага прымянення, а таксама дала практычныя рэкамендацыі па стварэнні і напаўненні профіляў ResearcherID і ORCID, па метадах падбору і ацэнкі навуковых часопісаў для размяшчэння публікацый у міжнародных навуковых выданнях.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам