ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра
Класiка пачалася ў Глiнiшчах

Рэсурсы ВЧЗ у лічбавай трансфармацыі адукацыі

Рэсурсы ВЧЗ у лічбавай трансфармацыі адукацыі
Іншыя навіны

13 лютага рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі прадстаўлены на VII Адкрытай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Дарожная карта лічбавай трансфармацыі адукацыі”.

З дакладам на пленарным пасяджэнні канферэнцыі выступіла загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Марына Рудакоўская. Яна распавяла ўдзельнікам аб вядучых сусветных электронных інфармацыйных рэсурсах для адукацыйнай сферы (базы даных на платформах EBSCO, ProQuest, Oxford University Press, Cambridge University Press, East View, Лань, Універсітэцкая бібліятэка, BiblioRossica і іншых), а таксама аб магчымасцях выкарыстання сэрвісаў ВЧЗ у вырашэнні задач лічбавай трансфармацыі беларускай адукацыі.

Вялікую цікавасць у прысутных выклікаў новы віртуальны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

vchz_1.jpg

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, Цэнтра інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, іншых устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам