ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кінарэха з мінулага: што глядзелі жыхары Беларусі сто гадоў таму
11 сакавіка 1945 года. 59 дзён да Перамогі

Рэсурсы адкрытага доступу вядучых сусветных выдавецтваў і магчымасці публікацыі ў іх беларускіх даследчыкаў

Рэсурсы адкрытага доступу вядучых сусветных выдавецтваў і магчымасці публікацыі ў іх беларускіх даследчыкаў
Іншыя навіны

11 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў семінар “Электронныя рэсурсы міжнароднага выдавецтва Wiley для інфармацыйнага забеспячэння навуковых даследаванняў”.

Мерапрыемства адкрыла намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч.

Менеджар выдавецтва Wiley Наталля Каліцава прадставіла ўдзельнікам магчымасці працы з навуковымі выданнямі на электроннай платформе WileyOnlineLibrary. Асаблівая ўвага была нададзена інфармацыйным рэсурсам адкрытага доступу.

Для аўтараў навуковых публікацый быў праведзены трэнінг па размяшчэнні артыкулаў у міжнародных навуковых часопісах.

Звяртаем увагу вучоных: для аўтараў з Беларусі выдавецтва Wiley адкрыла магчымасць бясплатнай публікацыі артыкулаў у часопісах адкрытага доступу. Для публікацыі даступна больш за 1 500 падпісных (гібрыдных) часопісаў і больш за 150 часопісаў адкрытага доступу. У дапамогу аўтарам распрацавана Кіраўніцтва па публікацыі работ у адкрытым доступе разам з Wiley.

Запрашаем наведаць Нацыянальную бібліятэку Беларусі і скарыстацца доступам да электронных інфармацыйных рэсурсаў Wiley і іншых вядучых сусветных выдаўцоў і агрэгатараў.

Прэзентацыя Наталлі Каліцавай

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам