ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ля Кургана Славы адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак
Кніжны гасцінец. Жанчыны беларускіх лясоў і японскіх пяскоў

Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці

Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці
Іншыя навіны

5 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы выдавецтва Springer Nature адбыўся анлайн-семінар, прысвечаны развіццю ініцыятывы адкрытай навукі.

На мерапрыемстве з дакладам “Адкрыты доступ (Open Access) і экасістэма навуковай камунікацыі (місія выканальная)” выступіў загадчык сектара інавацыйнага развіцця бібліятэчна-інфармацыйных працэсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вячаслаў Брычкоўскі.

SpringerNature_2.jpg

У выступленні былі разгледжаны пытанні лічбавай трансфармацыі навукова-адукацыйных працэсаў, выбару мадэлі арганізацыі доступу да навукова-адукацыйных рэсурсаў, выпрацоўка палітыкі адкрытага доступу да навуковых ведаў, прымянення сістэм інтэгрыраванага пошуку навуковай інфармацыі, кіравання наборамі адкрытых даследчых даных.

Менеджар па працы з кліентамі выдавецтва Springer Nature Дар’я Савельева расказала аб стратэгіі выдавецтва па развіцці ініцыятывы адкрытага доступу, рэалізацыі плана S, магчымасцях выкарыстання платформы Springer Nature для правядзення навуковых даследаванняў, пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з тыповымі памылкамі аўтараў пры падачы рукапісаў навуковых артыкулаў у часопісы выдавецтва Springer Nature, праінфармавала аб працэдурах адмены аплаты за падрыхтоўку артыкулаў (APC) (APC – англ. article processing charges) пры публікацыі ў рэжыме адкрытага доступу.

У анлайн-семінары ўзялі ўдзел вучоныя НАН Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны і рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, супрацоўнікі бібліятэк Рэспублікі Беларусь.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам