ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Захаванасць дакументаў як залог якаснага задавальнення чытацкіх запытаў
УДК і аўтарытэтныя запісы ў адлюстраванні краязнаўчага і краіназнаўчага кантэнту

Рэстаўрацыйная майстэрня

Рэстаўрацыйная майстэрня
Іншыя навіны

28 кастрычніка ў бібліятэцы прайшлі заняткі “Рэстаўрацыйная майстэрня” ў рамках “Клуба кніжных прафесараў”.

Дзеці мелі рэдкую і ўнікальную магчымасць “пранікнуць” у сапраўдны аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Экскурсію для юных прафесараў праводзіла загадчыца аддзела Муратава Дзіяна Анатольеўна.

Пашкоджаная кніга з паліцы кнігасховішча трапляе ў рэстаўрацыйную майстэрню. Задача рэстаўрацыі – ліквідаваць пашкоджанні, забяспечыць магчымасць выкарыстання яе чытачом доўгі час, захаваўшы яе інфармацыйную, гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Рэстаўратар імкнецца падоўжыць кнізе жыццё ў будучыні, захаваўшы ў ёй мінулае. Кожнае выданне або рукапіс мае свой лёс, таму неабходна захаваць гісторыю з усімі назапашанымі дотыкамі, вобраз і энергетыку кнігі. Рэстаўрацыя кніг – працэс далікатны, які патрабуе высокага майстэрства рэстаўратараў, ведаў тэхналогіі, уласцівасцей матэрыялаў, а таксама творчага падыходу.

Удзельнікі заняткаў убачылі цікавае памяшканне, напоўненае спецыяльным абсталяваннем і матэрыяламі для “лячэння” кніг, даведаліся якія “хваробы” бываюць у кніг і як правільна імі карыстацца.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам