ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Апокрыф” М. Багдановіча ў асэнсаванні Л. Сімаковіч
З Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!

Рэстаўрацыя папяровага дакумента ў дзейнасці бібліятэк і архіваў

Рэстаўрацыя папяровага дакумента ў дзейнасці бібліятэк і архіваў
Іншыя навіны

7 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) адбыўся семінар-дыялог “Рэстаўрацыя папяровага дакумента ў дзейнасці бібліятэк і архіваў”.


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел звыш 40 спецыялістаў з рэспубліканскіх і бібліятэк ВНУ Беларусі, цэнтральнай лабараторыі мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

У дакладах вядучых спецыялістаў НББ (Каваленка З.С., загадчыцы аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі, Кірэевай Г.У., загадчыцы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, Муратавай Д.А., загадчыцы сектара дэзінфекцыі, Сінельнікавай К.У., мікрабіёлага сектара дэзінфекцыі) і Сіліна І.В., дырэктара ДУ “Цэнтральная лабараторыя мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь”, былі асветлены тэарэтычныя і практычныя пытанні мікрабіялагічнага даследавання, дэзінфекцыі і рэстаўрацыі папяровага дакумента.

Разгледжаны пытанні мікрабіялагічнай бяспекі пры захоўванні папяровых дакументаў, спосабы іх рэстаўрацыі і асаблівасці захаванасці пры экспанаванні.

Звернута ўвага на наступнае:

  • актуальнасць праблемы біялагічнай бяспекі папяровых дакументаў;
  • неабходнасць вывучэння і ўкаранення новых тэхналогій у рэстаўрацыю;
  • мэтазгоднасць правядзення навучальных мерапрыемстваў па рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў;
  • мэтазгоднасць стварэння пастаянна дзейнага форуму па рэстаўрацыі і адпаведнага прафесійнага аб’яднання.

У рамках семінара-дыялогу ўдзельнікам была прадстаўлена магчымасць наведаць аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў, азнаёміцца з работай рэстаўрацыйнай лістадаліўнай машыны, а таксама комплексам мерапрыемстваў па забеспячэнні фізічнай захаванасці дакументаў.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам