ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Курэнне або здароўе – вам выбіраць!
Прайшлі музейныя чытанні кнігі “Ідэальны момант”

Рэстаўрацыя дзвюх кніг ХХ стагоддзя з хатняй бібліятэкі

Рэстаўрацыя дзвюх кніг ХХ стагоддзя з хатняй бібліятэкі
Іншыя навіны

У кожнай сям’і ёсць важныя і любімыя кнігі, якія злучаюць пакаленні і маюць асабістую каштоўнасць. У выніку актыўнага выкарыстання і натуральнага старэння яны маюць розныя пашкоджанні. У першую чаргу пакутуе вокладка.

Аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праводзіць рэстаўрацыйныя работы, дапамагаючы людзям захаваць сямейныя рэліквіі.

У якасці прыкладу такіх работ – аднаўленне вокладак кніг па кулінарыі 1953 і 1961 гг. выдання, якія маюць дароўныя надпісы іх уладальніцы.

kulinarnyya-knigi-1.jpg

kulinarnyya-knigi-2.jpg

kulinarnyya-knigi-3.jpg

Гэтыя кнігі раней неаднаразова рамантаваліся, што ўскладніла іх аднаўленне. У дадзеным выпадку спецыялісты бібліятэкі аднавілі вокладкі і форзацы, максімальна захоўваючы аўтэнтычнасць дакументаў. Папяровыя лісты па жаданні ўладальніцы не аднаўляліся.

kulinarnyya-knigi-4.jpg

kulinarnyya-knigi-5.jpg

kulinarnyya-knigi-6.JPG

Матэрыял пададзены аддзелам рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў.

Навіны

Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Віцебск: па матэрыялах газет 1917–1922 гг. Частка 2. Кансерваторыя і іншыя падзеі

28 Вер 2023

У рамках папулярызацыі газетнага фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і праекта “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны” працягваем знаёміць чытачоў з газетнымі артыкуламі, рэцэнзіямі, аб’явамі і іншымі матэрыяламі 1917–1922 гг. аб музычным жыцці гарадоў Беларусі.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Супрацоўнікі бібліятэкі наведалі Дні культуры Растоўскай вобласці

26 Вер 2023

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі ўзялі ўдзел у адкрыцці Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Урачыстасці прайшлі ў Палацы Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Літаратурны дыктант упершыню прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

23 Вер 2023

23 верасня ўпершыню на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбылася міжнародная асветніцкая акцыя ў падтрымку кнігі і чытання “Літаратурны дыктант”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам