ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Незалежная Беларусь – наш агульны і надзейны дом
Імгненні, спыненыя майстрам

Рэспубліканскі семінар

Іншыя навіны

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прынялі ўдзел у рэспубліканскім семінары «Дзейнасць публічных цэнтраў прававой інфармацыі па прававой асвеце грамадзян».



Семінар  адбыўся 19-20 чэрвеня 2008 г. у Полацку на базе цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Ф.Скарыны. Яго  арганізатарам  выступіў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры актыўнай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога і Полацкага гарадскога выканаўчых камітэтаў.

У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, мясцовых органаў дзяржаўнай улады, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, публічных і абласных навуковых бібліятэк, а таксама рэгіянальных (абласных) цэнтраў прававой інфармацыі.

Падчас семінара былі абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі па аказанні інфармацыйна-прававых паслуг насельніцтву, павышэнні ўзроўня прававой асветы грамадзян. Прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі выступілі з дакладамі «Библиотеки сети Министерства культуры Республики Беларусь как публичные центры правовой информации (2005-2007 гг.)» і «Национальная библиотека Беларуси – центр научно-методического обеспечения деятельности ПЦПИ».

На аснове вынікаў абмеркавання акрэсленых пытанняў Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і іншымі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі будзе распрацаваны план правядзення мерапрыемстваў па іх рэалізацыі.
Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам