ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Святкуем Міжнародны дзень роднай мовы разам з Нацыянальнай бібліятэкай!
Вяртанне да спадчыны

Рэспубліканскі семінар па гісторыі праваслаўя роднага краю

Рэспубліканскі семінар па гісторыі праваслаўя роднага краю
Іншыя навіны

24 лютага ў Мінску адбудзецца рэспубліканскі семінар “Гісторыя праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”.

Арганізатарам выступіць Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ, суарганізатарам – Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца: кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк Беларускай праваслаўнай царквы, публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк устаноў адукацыі, бібліятэк іншых міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, прадстаўнікі структур Беларускай праваслаўнай царквы, навукоўцы, выкладчыкі ўстаноў сярэдняй агульнай, спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, гісторыкі, краязнаўцы, архівісты.

Тэмы для абмеркавання:

  • Праваслаўнае краязнаўства: крыніцы, метады даследавання;
  • Праваслаўныя святыні роднага краю (храмы, іконы і інш.), навамучанікі, спаведнікі, рэпрэсаваныя архірэі, клірыкі, манахі і недухоўныя, пацярпелыя ў ХХ стагоддзі: методыка збору звестак, праца з архіўнымі дакументамі;
  • Праваслаўнае краязнаўства і новыя інфармацыйныя тэхналогіі: стварэнне электронных рэсурсаў па праваслаўным краязнаўстве;
  • Досвед працы бібліятэк, школ, праваслаўных прыходаў па вывучэнні святынь роднага краю.

Семінар будзе праходзіць у вочным і аддаленым фармаце.

У вочным фармаце семінар пройдзе ў зале пасяджэнняў Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы (г. Мінск, вул. Ракаўская, 26).

Ідэнтыфікатар Zoom і код доступу для ўдзелу ў рабоце семінара ў дыстанцыйным фармаце будуць пададзены напярэдадні яго правядзення.

Пачатак работы семінара ў 11.00.

Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгістравацца не пазней за 20 лютага 2023 г.

З матэрыяламі і праграмай семінара можна будзе азнаёміцца на нашым партале і сайтах:

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам