ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя серыі “Паэты планеты”
Тэставы доступ да ЭІР "The Vogue Archive"

Рэспубліканскі форум “Кніга = Свет”

Рэспубліканскі форум “Кніга = Свет”
Іншыя навіны

13 кастрычніка а 10-й гадзіне ў бібліятэцы пачне работу рэспубліканскі форум “Кніга = Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Нацыянальны інстытут адукацыі, Выдавецкі дом “Звязда”, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, рэдакцыя “Настаўніцкай газеты” пры падтрымцы адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, выдавецтва “Аверсэв”, прадстаўніцтва “Schneider Electric Industries SAS” (Францыя) ў Рэспубліцы Беларусь, прыватнага прадпрыемства “Гранд Райт”.

Форум стартуе ў межах рэспубліканскага інфармацыйна-асветніцкага праекта “Кніга = Свет” і закліканы стаць адным з важных крокаў па яго рэалізацыі. Інавацыйны паводле шляхоў і сродкаў ажыццяўлення праект “Кніга = Свет” мае на мэце стварэнне ўмоў для шматвектарнага развіцця культуры чытання беларускага грамадства.

Праблемнае поле форуму ўключае шэраг востра актуальных пазіцый, у ліку якіх: забеспячэнне ўстойлівага развіцця сацыякультурнай прасторы чытання; культура чытання як педагагічная праблема; “Аўтар – Твор – Чытач”: сучасная мастацкая літаратура як аб’ект чытацкага ўспрымання; праблемы і перспектывы развіцця беларускага кнігавыдання; найноўшыя ІКТ і інтэрнэт-рэсурсы як эфектыўныя інструменты інавацыйнага развіцця сацыякультурнай прасторы чытання.

У межах форуму мяркуецца пленарнае пасяджэнне, работа секцый і круглага стала, правядзенне майстар-класаў. Будзе працаваць выстаўка кніжнай прадукцыі.

Яскравай падзеяй форуму стане ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ІІ этапу культурна-інфармацыйнага марафону “Культ-пра-Свет” і дыстанцыйнага праекта “Стартап-фэст «Спадчына.tut»”.

Уваход на мерапрыемства – правы бакавы.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам