ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Унікальная магчымасць публікацыі навуковых работ у часопісах адкрытага доступу для аўтараў з Беларусі
Вясновы гардэроб: як быць стыльнай вясной 2021 года

Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя навіны

8 красавіка адбылася сустрэча Кацярыны Мікалаеўны Дулавай, рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, члена Канстытуцыйнай камісіі, з працоўным калектывам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэма сустрэчы – унясенне змен і дапаўненняў у палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Кацярына Мікалаеўна расказала аб сваёй працы ў Канстытуцыйнай камісіі, аб прапановах па ўнясенні змен, якія паступаюць у камісію, аб сферах, якія будуць закрануты падчас змянення Галоўнага закона краіны.

Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі падкрэсліла значнасць сустрэч з калегамі, дзеячамі культуры і мастацтва, моладдзю і заклікала прысутных накіроўваць ёй свае прапановы па ўнясенні змен у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам