ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Людзі замест кніг: “Жывая Бібліятэка” адсвяткавала свае 4 гады
7 кастрычніка споўнілася 230 гадоў з дня нараджэння Івана Насовіча, мовазнаўца-лексікографа, фалькларыста, этнографа, археографа

Рэха Скарыны: інтэрв’ю з Андрусём Такіндангам

Рэха Скарыны: інтэрв’ю з Андрусём Такіндангам
Іншыя навіны

5 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы ў межах выстаўкі “Беларусь і Біблія” адбылося музычнае выступленне Андруся Такінданга і гурта “Рэха”. Музыкі паспяхова прэзентавалі песню “Скарына”, напісаную акурат да выстаўкі, а таксама пацешылі слухачоў іншымі кампазіцыямі.

З нагоды канцэрта ўдалося задаць Андрусю некалькі пытанняў:

– Андрусь, па падліках, гурту “Рэха” нямала гадоў – 16? На якой стадыі развіцця ён знаходзіцца цяпер?

– Нягледзячы на сталы ўзрост нашага гурта, склад яго практычна не мяняецца. Мы працягваем канцэртаваць, аднак часам нашы музыкі знаходзяцца ў творчых ад’ездах, таму даводзіцца выступаць з запрошанымі. Зараз ідзе праца над новым альбомам, які, хоць ужо і запісаны нашым сталым складам, але яшчэ не даведзены да ладу. Думаю, выйдзе ён не хутка.

Takindang-5.jpg– Як у вашым жыцці з’явілася домра і чаму менавіта яна?

– Домра – нетыповы інструмент для эстраднай і рок-музыкі. У свой час зразумеў, як шмат гітарыстаў, і захацелася нечага іншага. Прыкладам быў гурт “Троіца”, які выкарыстоўвае шмат цікавых і рэдкіх інструментаў, у тым ліку і домру, але ў фолку. А я вырашыў паспрабаваць, як яна будзе гучаць у эстраднай аранжыроўцы.

– Асяроддзе, у якім вы выхоўваліся, можна назваць беларускамоўным?

– Маці ў мяне беларускамоўная. Падчас вучобы ў мастацкім каледжы імя Ахрэмчыка таксама панавала беларуская мова. Я пачаў гаварыць паступова, а калі жыў у вёсцы, то размаўляў на трасянцы.

Takindang-6.jpg– У адным даўнім інтэрв’ю вы казалі, што марыце сыграць з “NRM”, Лявонам Вольскім, Зміцерам Вайцюшкевічам, “Троіцай”. Вашы мары спраўдзіліся? Якія ўражанні атрымалі ад гэтых выступаў? Чаму змаглі навучыцца ў прызнаных выканаўцаў?

– Так, гэтыя мары спраўдзіліся, мне пашчасціла быць на сцэне з такімі мэтрамі. З Іванам Кірчуком і Зміцерам Вайцюшкевічам разам выконвалі песню на фестывалі “Чарамшына”. З гонарам узялі ўдзел у музычным праекце Лявона Вольскага “Такога няма нідзе”, у якім выконвалі песню яго аўтарства.

Сумесныя выступы пакінулі незабыўныя эмоцыі і ўражанні. Думалася, як шмат людзей бачаць, з якімі легендамі я на адной сцэне. Нехта ж, мабыць, і сфатаграфаваў!

Безумоўна, усе гэтыя майстры паўплывалі на маё станаўленне як музыкі. Быць артыстам – вялікая навука. Вось на Зміцеры Вайцюшкевічы адразу факусуецца ўвага, таму што ён сапраўдны артыст. Лявон Вольскі – вельмі інтэлігентны чалавек, пранізлівы лірык і музыка. Іван Кірчук – прафесіянал, які бездакорна валодае голасам. Міжволі вучышся ў іх пэўнай эстэтыцы, артыстызму, падачы матэрыялу, валоданню голасам.

Takindang-8.jpg– У 2017 годзе партал “Tuzin FM” падрыхтаваў праект “(Не)расстраляная паэзія”. Мне падалося дзіўным, што сярод удзельнікаў вас няма…

– Мабыць, мы не ў музычным мэйнстрыме, бо нас і не запрасілі, хоць мы б з задавальненнем паўдзельнічалі ў праекце. Сачыняць на чужыя вершы складана. Для гэтага трэба быць добрым музыкам. Таму ў мяне прысутнічае страх сапсаваць чужы твор. Але я б адгукнуўся і паспрабаваў што-небудзь зрабіць. Магчыма, абраў бы верш Юлія Таўбіна.

– Падзяліцеся гісторыяй узнікнення песні “Скарына” ў стылі рэп. Чаму са шматлікіх дзеячаў выбар паў на нашага першадрукара?

– Песня прымеркавана да выстаўкі “Беларусь і Біблія”, якая адбываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы. Гэта прапанова арганізатараў. Нам пашчасціла, што выбралі менавіта нас. Але чаму мы, я, сапраўды, не ведаю. Францыск Скарына – гэта такая постаць, якую немагчыма абмінуць і якая ўсім вядомая. Было некалькі варыянтаў гэтай песні. Спрабавалі яе ў розных стылях. Напрыклад, шансон. Але спыніліся на рэпе пра Скарыну.

– У песні ёсць такі радок: “У родных мясцінах прарока няма”. Можа, за такі прамежак часу, з XVI да XXI стагоддзя, ён нарэшце з’явіўся?

– Для мяне прарокамі з’яўляюцца тыя людзі, якія ствараюць і рухаюць наперад нашу культуру, зычаць лепшую долю і будучыню роднай краіне, з’яўляюцца прыкладам для народа. Гэта раней названыя Іван Кірчук, Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, а таксама Сяржук Доўгушаў (гурт “Vuraj”, праект “Спеўны сход”), Глеб Лабадзенка (курсы “Мова Нанова”) і многія іншыя.

– Сярод вашых мастацкіх работ ёсць выявы Скарыны ці карціны на біблейскія сюжэты?

– Так, у мяне ёсць і партрэты Францыска Скарыны, і творы на біблейскія сюжэты. Менавіта жывапіс дазваляе ствараць уласны свет. Паўплывалі на маю творчасць малыя галандцы, Мікола Селяшчук і беларускі іканапіс. Крыніцы натхнення, безумоўна, жаночая прыгажосць, прыгажосць прыроды, Бога, а таксама дарогі.

– Свой стыль вы вызначаеце як “акадэмічны інсіт”. Што ўкладаеце ў гэта паняцце?

– Інсіт – гэта прымітыўнае мастацтва, непрафесійнае, у сваю чаргу, акадэмічнае абазначае якраз тое, што мае акадэмічную адукацыю. У маёй творчасці ёсць нейкае спалучэнне. Я атрымаў мастацкую адукацыю, але часам у работах нібы дзіцёнак, які нешта робіць наўгад, эксперыментуе, адчувае сябе вучнем, невукам, які першы раз бярэ ў рукі аловак.

Takindang-10.jpg– Вы лічыце сябе веруючым чалавекам? Наколькі важнае значэнне мае рэлігійнае выхаванне?

– Так. Галоўнае, каб яно не адвадзіла чалавека ад Бога. Важна, каб вера была асабістым адкрыццём чалавека.

– Андрусь Такінданг – мастак, рэстаўратар, музыкант, спявак, паэт, аніматар, відэаблогер, акцёр, рэжысёр, тэлевядучы… Якая іпастась з’яўляецца дамінуючай?

– Ну вось сёння і заўтра я буду музыкам. Але ў цэлым да любой творчасці я падыходжу як мастак. Мастацкі спосаб мыслення прысутнічае ва ўсім, што я раблю.

– Жадаем вам творчых поспехаў і ўдзячных слухачоў!

Гутарыла вядучы бібліятэкар аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала Зубкоўская Ганна.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Майстар-клас для юрыстаў

16 Ліс 2018

15 лістапада ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь спецыялісты аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання правялі майстар-клас для юрыстаў, студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў установы адукацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

17 лістапада – 190 гадоў з дня нараджэння дзяржаўнага дзеяча, калекцыянера, нумізмата Эмерыка Карлавіча Чапскага

17 Ліс 2018

Адной з вядомых постацей у беларускай гісторыі быў Эмерык Карлавіч Чапскі (1828 – 1896 ці 1897), які шмат зрабіў для папулярызацыі культуры і мастацтва Беларусі, Польшчы, Расіі. Усё ім сабранае і апублікаванае стала народным здабыткам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі прэзентаваны ў Магілёве

15 Ліс 2018

15 лістапада інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і магчымасці іх выкарыстання ў інфармацыйным забеспячэнні вышэйшай адукацыі былі прадстаўлены ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на VII Санкт-Пецярбургскім міжнародным культурным форуме

15 Ліс 2018

15–17 лістапада ў Расійскай Федэрацыі праходзіць VII Санкт-Пецярбургскі міжнародны культурны форум, у мерапрыемствах якога прымае ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У дар бібліятэцы папраўчай калоніі № 13 г. Глыбокае перададзены больш за 600 экзэмпляраў кніг

15 Ліс 2018

Больш за 600 экзэмпляраў кніг з фонду ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў чарговы раз былі перададзены бібліятэцы папраўчай калоніі № 13 г. Глыбокае (Віцебская вобласць).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі