ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Стартавалі заняткі ў “Клубе кніжных прафесараў”
Конкурс маладых літаратараў “Мост Дружбы”

Разнастайнасць культур

Разнастайнасць культур
Іншыя навіны

27 верасня ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі постэраў “Разнастайнасць культур”.


Штодня дакументальна пацвярджаюцца факты бяздумнага і наўмыснага разбурэння і грабяжу аб’ектаў сусветнай спадчыны. Здымкі у навінах, на якіх даводзіцца бачыць знішчэнне помнікаў культуры ў Іраку і Сірыі, выклікаюць шок і з’яўляюцца выразным напамінам пра тое, што ў многіх кутках свету, якія раздзіраюцца крызісам і войнамі, існуе пагроза не толькі бяспекі насельніцтва, але і яго культурнай самабытнасці.

Ужо 35 гадоў Міністэрства замежных спраў Германіі рэалізуе і фінансуе праграму па захаванні аб’ектаў культурнай спадчыны і ахове культурных каштоўнасцей у розных краінах. У цэлым з 1981 па 2015 год было аказана садзейнічанне рэалізацыі больш за 2 700 праектаў у 144 краінах.

Экспазіцыя “Разнастайнасць культур” прадставіць увазе наведвальнікаў 30 постэраў з праектамі, ажыццёўленымі ў дзевяці краінах з мэтай аднаўлення культурных аб’ектаў: Іран, Індыя, Бразілія, Сірыя, Палесцінскія тэрыторыі, М’янма, Марока, Манголія, Малі. На постэрах, акрамя фотаздымкаў, будзе размешчаны тэкст з тлумачэннем адносна кожнага культурнага аб’екта.

Арганізатарамі выставачнага праекта выступаюць Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германіі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Калекцыя створана Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі.

Азнаёміцца з экспазіцыяй можна да 28 кастрычніка 2016 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Выкладчыкі раяць: што чытаць, каб не забыць сваю англійскую, нямецкую і нават чэшскую мову

24 Ліс 2017

У сучасным свеце без ведання замежных моў не абысціся. Але колькі б намаганняў мы ні прыкладалі вывучаючы мовы, наша памяць з часам бязлітасна пазбаўляецца ад усяго слоўнікавага запасу, варта хоць на месяц перастаць практыкавацца. Дык што ж рабіць? Адказ: чытаць, вядома. Выкладчыкі моўнай школы LinguaLand склалі для вас выдатную падборку кніг, якія не толькі падтрымаюць ваш узровень ведаў, але і захопяць самой гісторыяй. Так што хапайце слоўнікі і свае чытацкія білеты: мы ідзём вучыцца!

Аўтарскі погляд

24 лістапада спаўняецца 80 гадоў Тамары Канстанцінаўне Радзевіч, ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы

24 Ліс 2020

Тамара Канстанцінаўна нарадзілася ў горадзе Мінску ў сям'і служачага. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька Тамары пайшоў на фронт, а маці з сям’ёй вымушана была эвакуіравацца на Урал. Як і многія жыхары Беларусі, дзяўчынка перажыла ўсе жахі вайны.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

21 лістапада спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Уладзіміравіча Сцепанюка, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 1961 па 1968 год

21 Ліс 2020

Нарадзіўся Фёдар Уладзіміравіч у 1905 г. у в. Чэрск Брэсцкага раёна Беларускай ССР. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. ён з бацькамі пераехаў у с. Яфімаўка Бузулукскага павета Самарскай губерні. Там ужо з 11-гадовага ўзросту Фёдар на працягу 5 гадоў працаваў пастухом па найму.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111