23 кастрычніка Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Купля-продаж нерухомасці: як зрабіць правільна”.
З лекцыяй выступіла практыкуючы адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Несцяровіч Ірына Эдуардаўна.
На сустрэчы былі падрабязна асветлены прававыя пытанні ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, звязаныя з афармленнем пакупкі кватэры або дома, заключэннем дагавора куплі-продажу нерухомасці, правіламі самастойнай пакупкі і продажу кватэры, а таксама парадкам разліку за набытую нерухомасць.
Карыстальнікі НББ змаглі задаць і атрымаць кампетэнтныя і падрабязныя адказы спецыяліста на шматлікія пытанні.
У рамках мерапрыемства таксама экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.