20 студзеня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Абарона праў спажыўцоў: прававыя і практычныя аспекты ”.
З лекцыяй выступіла адвакат, загадчыца Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі № 6 Сняжана Анатольеўна Галавенчык.
На сустрэчы былі падрабязна асветлены прававыя пытанні ў сферы абароны праў і інтарэсаў спажыўцоў пры набыцці тавару, працы ці паслугі, у тым ліку і з дапамогай інтэрнэту; нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць праваадносіны ў дадзенай сферы; а таксама судовая практыка па грамадзянскіх справах аб абароне праў спажыўцоў.
У рамках мерапрыемства таксама экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.
Сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.