ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Не Алексіевіч адзінай
Семінар у РНТБ па рэсурсах ВЧЗ

Размова пра маму

Размова пра маму
Іншыя навіны

25 кастрычніка ў дзіцячым пакоі прайшло літаратурнае чытанне “Размова пра маму”.


Адкрылася мерапрыемства займальнай прэзентацыяй кніг, прысвечаных маме.

Пасля знаёмства з тэматычнымі апавяданнямі і вершамі дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі і расказалі, што для кожнага з іх значыць любіць маму.

Усе дружна пагадзіліся, што маме трэба як мага часцей дарыць дабрыню і пяшчоту, а сваю ўдзячнасць выяўляць не толькі на словах, але і ўчынкамі. Сустрэча закранула самыя тонкія струны дзіцячых душ і заахвоціла ўсіх праяўляць клопат і павагу да маці.

Завяршылася мерапрыемства стварэннем творчай работы. Маленькія ўдзельнікі намалявалі партрэт мамы, упрыгожыўшы яго восеньскім лісцем.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам