ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Эпоха і мастак
Мір. Бяспека. Развіццё

Разам з кнігай адкрываем свет

Разам з кнігай адкрываем свет
Іншыя навіны

12 верасня ў дзіцячым пакоі прайшло святочнае мерапрыемства “Разам з кнігай адкрываем свет”, прысвечанае Дню бібліятэк.


Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй стварэння кнігі: ад наскальнага жывапісу да сучаснага кнігадрукавання. Прынялі ўдзел у рухавых гульнях і ў конкурсе загадак-пераваротак на тэму любімых казак. Навучылі Нязнайку з Кветкавага горада правільнаму стаўленню да кнігі. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства змаглі пераўвасобіцца ў розных кніжных персанажаў. На памяць кожны зрабіў сабе яркага “вусеня” – закладку для чытання любімых кніг.

У завяршэнні свята хлопчыкі і дзяўчынкі сталі ўдзельнікамі казачнай экспедыцыі па бібліятэцы. Вывучыўшы чарадзейную карту “Кніжнай планеты”, дзеці адправіліся з “Краіны дзіцячых свят” па “Лесвіцы цішыні” да “Празрыстага астраўка”. Затым вандроўнікі перабраліся праз “Крыштальны масток” на “Востраў творчасці” з экспазіцыяй мастацкіх работ. Вяртаючыся з экспедыцыі, юныя ўдзельнікі наведалі “Шар жаданняў”.

Атрыманыя яркія і незабыўныя ўражанні ад свята дапоўніла ўручэнне ўсім удзельнікам падарункаў.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам