ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выйшла кнiга «Лiбрэта опер Станiслава Манюшкi»
3 красавіка 1945 года. 36 дзён да Перамогі

Разам – мы пераможам!

Разам – мы пераможам!
Іншыя навіны

2 красавіка па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запушчана акцыя падтрымкі і салідарнасці нашай краіны з дзяржавамі, якія на сённяшні дзень найбольш пакутуюць ад заражэння COVID-19.

Графічны малюнак у падтрымку высілкаў у барацьбе з каранавірусам будзе размешчаны на будынку бібліятэкі да 8 красавіка. Ён утрымлівае сцягі ЗША, Італіі, Іспаніі, Кітая, Германіі, Францыі, Ірана, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Бельгіі, а таксама сцяг Беларусі ў знак салідарнасці і спагады. Выява суправаджаецца сімвалічным заклікам “Трымайцеся! Разам – мы пераможам!” на беларускай мове і дзяржаўных мовах згаданых краін.
У міністэрстве замежных спраў перакананы, што толькі сумесныя намаганні ўсёй міжнароднай супольнасці дапамогуць нам пераадолець гэты выклік. Салідарнасць і аб’яднаныя высілкі маюць асаблівую значнасць. І наш сімвалічны заклік “Трымайцеся! Разам – мы пераможам!” знойдзе водгук у сэрцах нашых суайчыннікаў і замежных партнёраў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам