ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віншуем Валянціну Уладзіміраўну Ваўчык, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, з 75-годдзем!
“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстаўка па выніках LХ Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Рамонт папяровых дакументаў з дапамогай падручных сродкаў і даступных матэрыялаў (+відэа)

Рамонт папяровых дакументаў з дапамогай падручных сродкаў і даступных матэрыялаў (+відэа)
Іншыя навіны

25 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся вебінар на тэму “Выкананне работ па дробным рамонце дакументаў”.

Падчас вебінара спецыялісты аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на практычных прыкладах прадэманстравалі спосабы рамонту кніжнага блока; прадставілі агляд падручных сродкаў і матэрыялаў для рамонту бібліятэчных дакументаў масавага выкарыстання; распавялі пра асаблівасці забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў з улікам розных катэгорый іх каштоўнасці.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел спецыялісты абласных і цэнтральных бібліятэк, якія ажыццяўляюць рамонт папяровых дакументаў масавага выкарыстання, прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Матэрыял пададзены аддзелам рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам