ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты тэставы доступ да ЭБС “БібліяРосіка”
Падзвіжнік бібліятэчнай справы

Раман Матульскі наведаў РНБ

Раман Матульскі наведаў РНБ
Іншыя навіны

29 верасня ў рамках Дзён беларускай культуры ў Санкт-Пецярбургу дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі наведаў Расійскую нацыянальную бібліятэку.


У канферэнц-зале галоўнага будынка РНБ Раман Матульски расказаў пра стан, стратэгію і развіццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як адной з найбуйнейшых нацыянальных бібліятэк Еўропы.

Сустрэча прайшла ў форме адкрытага дыялогу. У спецыялістаў навуковых і навукова-вытворчых аддзелаў бібліятэкі была магчымасць задаць пытанні і падзяліцца меркаваннямі аб праблемах, якія прадстаўляюць агульную цікавасць. Па выніку сустрэчы Раман Матульскі перадаў у дар Расійскай нацыянальнай бібліятэцы факсіміле выдання Францыска Скарыны.

Дні беларускай культуры ў Санкт-Пецярбургу арганізаваны Міжпарламенцкай Асамблеяй дзяржаў-удзельніц СНД і Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і праводзяцца 29–30 верасня 2014 года. У ліку мерапрыемстваў у РНБ адбылося адкрыццё выстаўкі “Беларуская кніга: ад старажытнасці да нашых дзён”, аснову якой склалі выданні-рарытэты, што захаваліся ў адзіным экзэмпляры.

   

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам