ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі ўзяў удзел у перадачы тэлеканала “Россия 1”
“Над Нёманам”. Новая кніга

Раман Матульскі: Нам усім неабходна стаяць на традыцыях і каранях талерантнасці, якія замацаваліся ў нашым народзе, на тых духоўных хрысціянскіх і еўрапейскіх каштоўнасцях, на якія на працягу стагоддзяў абапіраліся нашы продкі

Раман Матульскі: Нам усім неабходна стаяць на традыцыях і каранях талерантнасці, якія замацаваліся ў нашым народзе, на тых духоўных хрысціянскіх і еўрапейскіх каштоўнасцях, на якія на працягу стагоддзяў абапіраліся нашы продкі
Іншыя навіны

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі:

– Разбурэнне ніколі не прыводзіць да дабрабыту, трэба займацца не разбурэннем, а стварэннем. У Беларусі дасягнута многае, створана свая багатая матэрыяльная і духоўная база. Нам усім неабходна стаяць на традыцыях і каранях талерантнасці, якія замацаваліся ў нашым народзе, на тых духоўных хрысціянскіх і еўрапейскіх каштоўнасцях, на якія на працягу стагоддзяў абапіраліся нашы продкі. Усе пытанні трэба вырашаць шляхам кансэнсусу, перамоў і ўзаемных перакананняў, а не сілай зброі, зла і разбурэння. Гэта ніколі не прыводзіла да станоўчых вынікаў. Любыя неабдуманыя дзеянні сёння вядуць да непатрэбнага абвастрэння супрацьстаяння, эскалацыі гвалту, узаемнай лютасці. Неабходна шукаць мірныя спосабы вырашэння ўсіх праблем, накіраваных на стварэнне.
Навіны

У бібліятэцы прайшоў творчы вечар Пятра Краўчанкі

28 Вер 2020

25 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў творчы вечар “З Беларуссю ў сэрцы: людзі, гады, жыццё” Пятра Кузьміча Краўчанкі, вядомага беларускага палітыка і дыпламата.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Навучым шукаць інфармацыю

28 Вер 2020

Пачынаецца новы навучальны год. Для навучання пошуку інфармацыі і адаптацыі да ўмоў працы ў нашым будынку бібліятэка па папярэдніх заяўках праводзіць бясплатныя групавыя заняткі. На занятках можна навучыцца карыстацца разнастайнымі рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – ад простага пошуку ў электронным каталогу да працы з базамі даных і Інтэрнэт.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

25 Вер 2020

На гэтым тыдні споўнілася сто гадоў з дня заснавання дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку. Аб тым, чаму гэтая сядзіба можа прэтэндаваць на званне найстарэйшай культурнай установы ў Беларусі, і чым сёння жыве колішняя калыска класіка, распавядае “Культура”.

Навіны бібліятэк

Беларускія кнігі перададзены ў Эстонію

24 Вер 2020

У рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” пры дапамозе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эстонія нацыянальна-культурным аб’яднанням гэтай краіны перададзена ў дар больш за 150 асобнікаў беларускіх выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Размова з адвакатам аб ільготах і дапамозе маладым і шматдзетным сем’ям

23 Вер 2020

20 верасня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Маладыя і шматдзетныя сем’і: ільготы і дапамога”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111