15 сакавіка Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзнагародзіў дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага юбілейным медалём і граматай Рускай праваслаўнай царквы за факсімільнае аднаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.
Ганаровая ўзнагарода з’яўляецца вышэйшай адзнакай і прызнаннем заслуг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў захаванні і прымнажэнні культурных каштоўнасцей.
Паважаны Раман Сцяпанавіч, віншуем з высокай узнагародай! Хай яна стане пуцяводнай зоркай да новых вялікіх здзяйсненняў і дасягненняў у імя духоўнага ўзбагачэння беларускага народа.
Фота: Таццяна Амеліна