ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця грамадства
Сёння – 90 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі

Раман-эпапея “Четыре судьбы. Одна Родина” папоўніць фонды бібліятэк краіны

Раман-эпапея “Четыре судьбы. Одна Родина” папоўніць фонды бібліятэк краіны
Іншыя навіны

20 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла цырымонія перадачы кнігі Вячаслава Бандарэнкі “Четыре судьбы. Одна Родина” ў дар раённым і гарадскім бібліятэкам.

Кніга “Четыре судьбы. Одна Родина” пісьменніка, гісторыка, журналіста Вячаслава Бандарэнкі – вялікі раман-эпапея, вялікае апавяданне пра лёсы некалькіх людзей і нават цэлых пакаленняў. Выданне прэтэндуе на званне не толькі самага аб'ёмнага, але і самага міжнароднага беларускага рамана: дзеянне адбываецца на працягу шасцідзесяці гадоў у дваццаці адной краіне.

Чатырох галоўных герояў, былых кадэтаў, пісьменнік кідае ў кругаварот гістарычных падзей – Першая сусветная, Грамадзянская вайна і Вялікая Айчынная... З энцыклапедычнай дакладнасцю аўтар апісвае кожную сітуацыю, момант, дэталь, з глыбокім веданнем справы падае замалёўкі з жыцця кадэцкага корпуса – форма, звычаі, статутныя правілы і пр.

На мерапрыемстве член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, аўтар кнігі Вячаслаў Бандарэнка прэзентаваў выданне і падзяліўся з удзельнікамі цырымоніі гісторыяй яго стварэння. Аўтар працаваў над кнігай на працягу двух гадоў, наведваючы розныя краіны, таму шматлікія фрагменты, звязаныя з гэтымі паездкамі, спісаны, што называецца, з натуры. У працэсе стварэння рамана ён задзейнічаў велізарную колькасць крыніц – ад архіўных да апублікаваных. Раман багата ілюстраваны фотаздымкамі, якія дапамагаюць чытачу больш яскрава ўявіць людзей або падзеі, пра якія ідзе гаворка.

У ходзе цырымоніі Вячаслаў Бандарэнка ўручыў адну з кніг дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раману Матульскаму. Астатнія 200 экзэмпляраў у далейшым будуць перададзены ў гарадскія і раённыя бібліятэкі краіны.

Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў Сяргей Жыціхін распавёў прысутным аб сумесным праекце “Четыре судьбы. Одна Родина” , які доўгі час існаваў у межах анлайн-прасторы на сайце грамадскага аб'яднання. Радуе той факт, што раман набыў новае жыццё, убачыўшы свет у выдавецтве “Аверсэв”, цяпер жа ідуць перамовы аб магчымасці экранізацыі твора.

У сваім выступленні Сяргей Жыціхін выказаў словы падзякі Раману Матульскаму за плённае супрацоўніцтва і ўрачыста ўручыў яму медаль “За вернасць кадэцкай справе”. Раман Сцяпанавіч падзякаваў за ўзнагароду і адзначыў, што падзяляе яе з усімі супрацоўнікамі бібліятэкі, якія займаюцца папулярызацыяй ваенна-патрыятычнай літаратуры.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю выдавецтва “Аверсэв” Маргарыта Кацко, навучэнцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, Спецыялізаванага ліцэя МУС Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча.


Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам