ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перадача ў дар кніг бібліятэкам Беларусі
Крылатыя песні

Рабочая сустрэча па выніках функцыянавання бібліятэчнай галіны ў 2013-м і актуальных задачах на 2014 год

Рабочая сустрэча па выніках функцыянавання бібліятэчнай галіны ў 2013-м і актуальных задачах на 2014 год
Іншыя навіны

6 лютага ў рамках XXI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася рабочая сустрэча па выніках функцыянавання бібліятэчнай галіны ў 2013-м і актуальных задачах на 2014 год.


На сустрэчы прысутнічалі звыш 20 кіраўнікоў і вядучых спецыялістаў абласных і рэспубліканскіх бібліятэк, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання.

Пад час абмеркаванняў удзельнікі ўзнімалі найбольш актуальныя, вострыя, дыскусійныя пытанні, якія датычацца аптымізацыі бібліятэчнай галіны; скарачэння бібліятэчнай сеткі; развіцця нарматыўнага прававога поля функцыянавання бібліятэк; эфектыўнасці інфармацыйнага ўзаемадзеяння бібліятэк усіх узроўняў і ведамаснай падпарадкаванасці; статыстычнага ўліку паказчыкаў функцыянавання бібліятэк у электронным інфармацыйным асяроддзі; аб’яднання публічных і школьных бібліятэк у сельскай мясцовасці.

Фармат мерапрыемства дазволіў кіраўнікам бібліятэк падзяліцца з калегамі вопытам рашэння пастаўленых задач, агучыць цяжкасці, якія ўзнікалі пад час іх рэалізацыі.

Вынікам рабочай сустрэчы стаў шэраг агучаных прапаноў па далейшым развіцці ўзаемадзеяння бібліятэк.

Удзельнікі адзначылі неабходнасць:

  • правесці круглы стол па праблемах аптымізацыі бібліятэк;
  • правесці рабочую сустрэчу, якая будзе датычыцца методыкі збору статыстычных паказчыкаў дзейнасці бібліятэк у электронным інфармацыйным асяроддзі (віртуальных карыстальнікаў, віртуальных наведванняў і інш.);
  • у канцы лютага правесці пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па актуалізацыі нацыянальнага стандарту па бібліятэчнай статыстыцы СТБ 7.20-2000 “Бібліятэчная статыстыка. Асноўныя палажэнні”;
  • унесці прапановы па стварэнні і актуалізацыі шэрагу нарматыўных прававых актаў: Палажэння аб Рэспубліканскім бібліятэчным савеце, Палажэння аб кніжных помніках, Тыпавых правіл карыстання бібліятэкай;
  • прыцягваць прадстаўнікоў розных міністэрстваў да абмеркавання пытанняў, якія датычацца бібліятэчнай галіны.

Навіны

Пяцітомнік “Перамога” папоўніў фонд “алмаза ведаў”

16 Ліс 2019

У новым будынку Расійскай нацыянальнай бібліятэкі 15 лістапада адбылося пасяджэнне Савета аддзялення Расійскага гістарычнага таварыства ў рамках VII Усерасійскага форуму публічных бібліятэк “Муніцыпальныя бібліятэкі новага пакалення: рэгіянальны погляд”, на якім Рэспубліку Беларусь прадставіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Знаёмыя і малавядомыя старонкі творчасці Агінскага

15 Ліс 2019

Дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат і кампазітар. Міхал Клеафас Агінскі – імя, якое ведае кожны, а яго паланэз “Развітанне з Радзімай” з’яўляецца найбольш вядомым музычным творам. Аднак не многія ведаюць, што кампазітарам было напісана больш за 70 твораў, сярод якіх оперы, вальсы і мазуркі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на адной з галоўных у свеце дыскусійных пляцовак

15 Ліс 2019

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у рабоце VIII Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму, які праходзіць з 14 па 16 лістапада 2019 г. i прысвечаны тэме культурных кодаў ва ўмовах глабалізацыі. Штогод Форум прыцягвае тысячы экспертаў і гасцей з усяго свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Супрацоўнікі бібліятэкі сустрэліся з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна

14 Ліс 2019

14 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла сустрэча працоўнага калектыву з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Ігарам Кудрэвічам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”

14 Ліс 2019

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі 21 лістапада 2019 года пройдзе XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ–2019)”.

Навіны бібліятэк

111