ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Круцейшыя, чым у братоў Грым: выходзіць зборнік беларускіх чарадзейных казак
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на адной з галоўных у свеце дыскусійных пляцовак

Пяцітомнік “Перамога” папоўніў фонд “алмаза ведаў”

Пяцітомнік “Перамога” папоўніў фонд “алмаза ведаў”
Іншыя навіны

У новым будынку Расійскай нацыянальнай бібліятэкі 15 лістапада адбылося пасяджэнне Савета аддзялення Расійскага гістарычнага таварыства ў рамках VII Усерасійскага форуму публічных бібліятэк “Муніцыпальныя бібліятэкі новага пакалення: рэгіянальны погляд”, на якім Рэспубліку Беларусь прадставіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі.

У рамках мерапрыемства Старшыня Расійскага гістарычнага таварыства Сяргей Яўгенавіч Нарышкін прэзентаваў кнігі бібліятэкі “Перамога” праекта “Прэзідэнцкая гістарычная бібліятэка”.

Бібліятэка “Перамога” падрыхтавана ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна пад эгідай Расійскага гістарычнага таварыства выдавецкай групай “Эксмо-АСТ”. Ва ўнікальным пяцітомным выданні ўпершыню сабраны разам творы, напісаныя і апублікаваныя непасрэдна ў перыяд 1941–1945 гг.

Пасля заканчэння пасяджэння зборнік кніг быў перададзены ў расійскія і замежныя бібліятэкі. Пяцітомнік “Перамога” папоўніў і фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Выкладчыкі раяць: што чытаць, каб не забыць сваю англійскую, нямецкую і нават чэшскую мову

24 Ліс 2017

У сучасным свеце без ведання замежных моў не абысціся. Але колькі б намаганняў мы ні прыкладалі вывучаючы мовы, наша памяць з часам бязлітасна пазбаўляецца ад усяго слоўнікавага запасу, варта хоць на месяц перастаць практыкавацца. Дык што ж рабіць? Адказ: чытаць, вядома. Выкладчыкі моўнай школы LinguaLand склалі для вас выдатную падборку кніг, якія не толькі падтрымаюць ваш узровень ведаў, але і захопяць самой гісторыяй. Так што хапайце слоўнікі і свае чытацкія білеты: мы ідзём вучыцца!

Аўтарскі погляд

24 лістапада спаўняецца 80 гадоў Тамары Канстанцінаўне Радзевіч, ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы

24 Ліс 2020

Тамара Канстанцінаўна нарадзілася ў горадзе Мінску ў сям'і служачага. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька Тамары пайшоў на фронт, а маці з сям’ёй вымушана была эвакуіравацца на Урал. Як і многія жыхары Беларусі, дзяўчынка перажыла ўсе жахі вайны.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

21 лістапада спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Уладзіміравіча Сцепанюка, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 1961 па 1968 год

21 Ліс 2020

Нарадзіўся Фёдар Уладзіміравіч у 1905 г. у в. Чэрск Брэсцкага раёна Беларускай ССР. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. ён з бацькамі пераехаў у с. Яфімаўка Бузулукскага павета Самарскай губерні. Там ужо з 11-гадовага ўзросту Фёдар на працягу 5 гадоў працаваў пастухом па найму.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111