ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Літаратары галасуюць за “Кнігу года 2017”
Бібліяноч-2018 “NLB. Паралелі часу” − у кадры

Пяць тамоў філасофскіх думак і высноў: прэзентаваны Збор твораў Мікалая Крукоўскага

Пяць тамоў філасофскіх думак і высноў: прэзентаваны Збор твораў Мікалая Крукоўскага
Іншыя навіны

23 красавікa ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя Збору твораў у 5-ці тамах вядомага беларускага філосафа і культуролага М.І. Крукоўскага.

Навуковыя даследаванні кандыдата філалагічных навук, доктара філасофскіх навук, прафесара Мікалая Ігнатавіча Крукоўскага (1923–2013) ахопліваюць актуальныя праблемы культурнага жыцця краіны і станаўлення нацыянальнай свядомасці.

Мікалай Ігнатавіч – аўтар каля 150 артыкулаў на навуковыя і грамадскія тэмы і шэрагу манаграфій: "Логика красоты" (1965), "Основные эстетические категории: Опыт систематизации" (1974), "Кибернетика и законы красоты" (1977), "Homo pulcher – Человек красивый" (1983), "Філасофія культуры: Уводзіны ў тэарэтычную культуралогію" (2000), "Бляск і трагедыя ідэалу" (2004) і інш.

Працы вучонага маюць шырокі абсяг, ахопліваючы філасофію, лінгвістыку, эстэтыку і культуралогію, і адрозніваюцца багаццем зместу, думак і грунтоўных высноў.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел вучні і былыя калегі філосафа – намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі Аляксандр Суша; дырэктар Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”, доктар філасофскіх навук Аляксандр Лапцёнак; кандыдат фізіка-матэматычных навук, прафесар УА “БІП-Інстытут правазнаўства” Анатоль Астапенка; доктар філасофскіх навук, прафесар Вадзім Салееў; кандыдат філалагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Аляксей Рагуля; кандыдат педагагічных навук, гісторык і пісьменнік Анатоль Тарас. Яркімі ўспамінамі пра бацьку падзялілася яго дачка – музыкант Вольга Крукоўская.

Падчас прэзентацыі адбыўся прагляд фрагмента дакументальнага фільма, прысвечанага Мікалаю Крукоўскаму.

У канцы сустрэчы камплекты кніг М.І. Крукоўскага былі перададзены вядучым бібліятэкам і ўстановам Мінска, у далейшым Збор твораў філосафа папоўніць фонды буйных бібліятэк краіны.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 29 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам