22 лютага ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Пунсовыя ветразі”, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны.
На занятках дзеці пазнаёміліся з тэхнікай выканання аб’ёмнай аплікацыі. Для стварэння сваіх кампазіцый юныя майстры маленькія ўдзельнікі мерапрыемства выкарысталі клей, каляровую паперу і кардон. У выніку атрымаліся цікавыя і незвычайныя падарункі для любімых тат і дзядуляў.
Пад час творчага працэсу маленькія ўдзельнікі ўспомнілі віды ваеннай тэхнікі, а таксама паўдзельнічалі ў рухавых гульнях і конкурсах.