27 лютага 2007 года ў галерэі «Лабірынт» прайшла творчая майстэрня «Пульс танца», арганізаваная ў межах праекта «Кропка адліку» (аўтар праекта Ганна Лель).
У мерапрыемстве прынялі ўдзел чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі. Спачатку кіраўнік майстэрні Сяргей Сакалоў (псіхолаг-практык, спецыяліст па танцавальна-рухальнай тэрапіі, кіраўнік секцыі Беларускай Асацыяцыі псіхатэрапеўтаў) правёў для іх невялікую размінку - дынамічныя практыкаванні ў суправаджэнні гукаў. Затым адбылася гутарка з гасцямі аб сутнасці танца, яго вытоках. Быў разгледжаны шэраг версій па ўспрыманні танца рознымі людзьмі.