ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Святочныя мерапрыемствы да Дня бібліятэк
Бібліятэчны свет

Публічныя цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь: статуc і перспектыўныя напрамкі дзейнасці

Іншыя навіны

4 кастрычніка на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца рэспубліканскі семінар па пытаннях доступу грамадзян да нацыянальнага заканадаўства “Публічныя цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь: статуc і перспектыўныя напрамкі дзейнасці”.


Арганізатарам мерапрыемства выступае Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры садзейнічанні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У ліку ўдзельнікаў – прадстаўнікі Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Міністэрства юстыцыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі бібліятэчнага супольніцтва, іншыя зацікаўленыя дзяржаўныя органы і арганізацыі Рэспублікі Беларусь.

Ключавой мэтай семінара з’яўляецца абмеркаванне статусу публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ) на падставе абноўленай нарматыўна-прававой базы, выпрацоўка шляхоў павышэння эфектыўнасці іх функцыянавання ў дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама вызначэнне стратэгіі развіцця сеткі ПЦПІ на бліжэйшыя гады.

Фармат семінара прадугледжвае правядзенне пленарнага пасяджэння, у рамках якога плануецца падвесці вынікі дзейнасці ПЦПІ і абмеркаваць праблемныя пытанні іх сучаснага развіцця ва ўмовах інфармацыйнага грамадства.

Па пытаннях удзелу ў рэспубліканскім семінары звяртацца ў аргкамітэт:

г. Мінск, вул. Берсана, 1а.

Тэлефон: (8017) 222-70-75.

Факс: (8017) 222-70-64.

e-mail: journal@ncpi.gov.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам