ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Праект “Віртуальная рэканструкцыя бібліятэкі роду Сапег”
Адкрыты доступ да баз даных выдавецтва “Oxford University Press”

Псіхасаматыка: як захаваць свой рэзерв здароўя

Псіхасаматыка: як захаваць свой рэзерв здароўя
Іншыя навіны

27 кастрычніка а палове 19-й гадзіны ў галерэі "Лабірынт" у рамках праекта "Кропка Адліку" адбудзецца інфармацыйна-пазнавальная праграма " Псіхасаматыка: як захаваць свой рэзерв здароўя".


Асноўная тэма мерапрыемства – самааздараўленне.

Прычынна-выніковая сувязь псіхалогіі чалавека і саматычнага захворвання апасродкавана існуе. Сярод прычын захворванняў, акрамя іншых неспрыяльных фактараў, называюць і псіхалагічныя асаблівасці. Большасць хвароб служаць сігналам парушэнняў у сістэме, якая аб'ядноўвае розум, цела і эмоцыі.

У праграме будзе абмяркоўвацца псіхалогія хвароб цела, а таксама будуць дадзены практычныя рэкамендацыі па захаванні рэзерву здароўя.

У гасцях спецыяліст у галіне грамадскай аховы здароўя, доктар медыцынскіх навук Элеанора Кузьмінічна Капітонава.

Мерапрыемства платнае – 2 500 руб. Аплата ў касе бібліятэкі (кіёск, цэнтральны ўваход).

Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 293-27-56; МТС (8 029) 7-725-752.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам